Ліст 75. 4. Ліст духоўнага дарадчыка ERI. Пра «Amoris Laetitia»

Версія Word

а. Рыкарда Лондоньо

Духоўны дарадчык ERI

Сярод усіх твораў Папы Францішка найбольшую колькасць дыскусій, палемікі і сумненняў выклікала, бадай, павучанне пра каханне ў сям’і Amoris Laetitia.

Гэта вялікі дакумент, падзелены на дзевяць раздзелаў, які запрашае нас на хвілінку задумацца над рэчаіснасцю сужэнства і сямейнага жыцця. Ён прапануе глядзець на Езуса Хрыста як на Таго, хто заўсёды суправаджае сужэнствы і сем'і, слухае іх, разумее і не пакідае, нягледзячы на крызісы, цяжкасці і пакуты.

Папа запрашае нас спрабаваць убачыць Божы план на сужэнства і сям’ю.

У першым раздзеле ён прадстаўляе некалькі некалькі цытат і біблейскіх гісторый, у якіх захапляецца чалавечай любоўю, якая з’яўляецца сімвалам любові Бога. У другім ён засяроджваецца на праблемах і небяспеках, з якімі сутыкаецца сённяшняя сям'я. Трэці раздзел прысвечаны пакліканню сям’і, якая, абапіраючыся на Хрыста, прызнае сакраментальнасць сужэнства. Прыгожы чацвёрты раздзел паглыбляе вобраз сужэнскай любові на аснове «Гімна любові» з 1-га Паслання да Карынцянаў. У пятым паказвае нам плённасць любові, заснаванай на клопаце аб бліжнім. У шостым раздзеле разглядаюцца перспектывы душпастырскага суправаджэння; а наступны прысвечаны выхаванню дзяцей. Раздзел восьмы, мабыць, самы спрэчны, заклікае нас да любові і спагады, заснаваных на адчувальнасці, якая падахвочвае нас да суправаджэння, праніклівасці і інтэграцыі. Апошні раздзел прысвечаны сужэнскай і сямейнай духоўнасці.

Гэты дакумент пацвярджае харызму, містыцызм, педагогіку і місіянерскі дух Руху END і нашы апошнія фармацыйныя напрамкі. Мы не можам заставацца глухімі да заклікаў Папы. Мы верым у сужэнства паводле Божай задумы, і ў той жа час ведаем абставіны, якія вынікаюць з чалавечай слабасці і чуласці.

Я лічу, што сэрцам закліку з'яўляецца «ачалавечванне» Божай любові. Гэта рэалістычны погляд на рэчаіснасць сужэнстваў і сем’яў, якія, нягледзячы на цяжкасці, крызісы і непаразуменні, жадаюць найлепшым чынам адказаць сваім жыццём на Божае запрашэнне. Дакумент разглядае задуму Творцы і рэакцыю Тварэння. Паказвае веліч паклікання да любові на Божым шляху, распазнае ўзнікаючыя межы, выклікі і трывогі.

Папа хоча паказаць сапраўдны Касцёл, які хоча суправаджаць людзей на іх шляху.

Калі хрысціянскае грамадства з’яўляецца сакрамэнтам адзінства, знакам і прыладай вобраза Божай любові, то «Amoris Laetitia» пракладае шлях канкрэтны і паслядоўны ў гэтай задачы – прадастаўлення Добрай Навіны аб Божай любові ў чалавечай любові. Такім чынам, у тэксце Папа мае на ўвазе дыферэнцыяцыю аспектаў любові і фактараў, уплываючых на каханне мужчын і жанчын, якія жадаюць рэалізаваць праект жыцця ў сужэнстве і сям’і (сэксуальнасць, працяг роду, мацярынства, бацькоўства, адсутнасць, адукацыя, старасць, хвароба, крызіс, тэхналогіі, зносіны ...)

Няхай абвешчаныя Папам разважанні аб Годзе сям’і прывядуць нас да больш глыбокага перажывання таго, у што мы верым, да чаго імкнемся і што будуем.

а. Рыкарда Лондоньо

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091