Ліст 74. 11. Вяртанне да працы ‒ сведчанне

Версія Word

Я хацела б падзяліцца з вамі сваім сведчаннем. Я мама ўжо паўтара года. Да нядаўняга часу, перш чым я вярнулася на працу, мы з сынам праводзілі разам цэлыя дні.

Гэта быў выдатны час, і я рада гэтаму выпрабаванню. Аднак мы з мужам вырашылі, што сын пойдзе ў яслі, а я на працу. Я мела патрэбу ва ўсё большым кантакце з дарослымі, а не толькі гуляць у пажарных ці гонкі з машынамі.

 

І вось з сярэдзіны сакавіка я вярнулася да сваіх прафесійных абавязкаў. Для мяне гэта была вельмі напружаная падзея, таму што я пачала працаваць у іншым месцы, чым да родаў.

 

Іншая ўстанова, іншыя людзі, іншыя віды і спецыфіка дзейнасці. Я працую ў бальніцы, таму ў эпоху пандэміі гэта дадатковы стрэсавы фактар. Мяне таксама хвалявала, як сын адаптуецца да асяродку дзiцячага садка. Усё гэта я даручыла Богу. Часам у мяне ўзнікаюць праблемы з асабістай малітвай, таму я проста коратка клікала за айцом Даліндам: «Езу, ты клапаціся пра гэта!» Я адчувала, што па той бок гэтай малітвы хтосьці слухае мяне. Я бачу Божае благаслаўленне ў сваім жыцці. Сын вельмі ахвотна ходзіць у яслі, яму падабаецца там бываць.

На працы мяне прынялі вельмі прыязна. Падчас працы адчуваю, што я там асабліва патрэбна. Я бачу, што нясу там дапамогу. Я заўважыла, што Бог вельмі клапоціцца пра мяне і маю сям’ю. Мая дарога на працу займае 4 дзясяткі ружанца. Калі я іду павольней ‒ мне ўдаецца адгаварыць усю частку.

Ганна з экiпы Варшавы


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091