Ліст 75. 10. Ліст месяца. Чаму вы далучыліся да Экіп?

Версія Word

Адной з умоваў далучэння да Руху END з’яўляецца жаданне духоўнага, асабiстага і сужэнскага развіцця. Гэта жаданне з часам знікае ў канфрантацыі са звычкамі і руцінай паўсядзённага жыцця. Неабходна, каб гэтае жаданне падтрымлівалася і аднаўлялася. Айцец Кафарэль увесь час нагадвае нам пра гэта. Ужо ў 1948 г. ён звярнуў увагу Экіпаўцаў на постаць св. Паўла і яго гарачыя пошукі Хрыста:

«За апошнія некалькі дзён я здзейсніў шмат адзінокіх загарадных прагулак. У мяне былі лісты св. Паўла. У чарговы раз мяне ўразіла незвычайная любоў Апостала да Хрыста. Падчас гэтага чытання я шмат думаў пра Вас, дарагія сябры, і мне ўвесь час прыходзіла ў галаву наступная думка: нам трэба вярнуцца да сэрца і сутнасці Экіп Notre-Dame.

Галоўны падмурак – зусім не ў абмене поглядамі, трывалай дружбе або ўзаемадапамозе, матэрыяльнай або духоўнай. Мэта – шукаць Хрыста. На жаль, гэтыя словы вельмі банальныя – баюся, што выраз «шукаць Хрыста» – гэта нешта накшталт састарэлага рэха. Так, разам са св. Паўлам, я нагадаю Вам, што значыць шукаць Хрыста, а калі Яго знойдзеш – належаць Яму.

Св. Павел насамрэч «апанаваны любоўю»: «Любоў Хрыста ахапiла нас». (2 Кар 5,14), «Хто адлучыць нас ад любові Хрыста? Няшчасце ці прыгнёт, пераслед ці голад, галеча ці небяспека, ці меч? (...) Але над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас» (Рым 8, 35-37).

Ён, як і мы, стаіць перад выбарам: дагадзіць Богу ці дагадзіць людзям? Ён ужо вырашыў: «Ці ў людзей я цяпер шукаю ўпадабання, ці ў Бога? Ці людзям дагаджаць стараюся? Калі б я і дагэтуль дагаджаў людзям, то не быў бы слугою Хрыста!» (1 Га, 10) (...) Хрыстус – мэта Яго жыцця, і Ён, не вагаючыся, ахвяруе задавальненнямі свайго асабістага жыцця, каб пайсці на сустрэчу братоў, каб яны таксама маглі належаць да Настаўніка: «Вабіць мяне і тое, і другое: маю жаданне памерці і быць з Хрыстом, бо гэта значна лепш; але заставацца ў целе больш патрэбна для вас». (Флп 1, 23-24).

У Яго жыцці не было недахопу ў пакутах, і Яму, вядома, не былі чужыя гадзіны страху. Але Ён падкрэслівае: «З гэтай прычыны я і цярплю гэта, але не саромеюся, бо ведаю, у каго паверыў, і перакананы, што Ён мае моц захаваць дэпазіт веры на той дзень» (2 Цім 1, 12). Ці бачыце вы, колькі ў гэтых словах гераічнай мужнасці і колькі адначасова чуласці і пяшчоты ў сэрцы? Яго жыццё мае толькі адну мэту – заставацца верным да мучаніцкай смерці: «Бо трэба, каб Хрыстус валадарыў». (1 Кар 15, 25)

Мы, вядома, далёкія ад такой святасці. Але справа ў тым – хочам мы таго ці не, каб быць апанаванымі такой жа магутнай прыхільнасцю. Вяртаючыся да Экіпаў, мы павінны спытаць сябе, ці гэта тое, чаго мы шукаем у iх у першую чаргу, цi непасрэдна гэта жаданне прысутнічае ў Вашым абмене думкамі, у Вашых малітвах, ці непасрэдна Ён з'яўляцца сэнсам і мэтай Вашага сяброўства і Вашай ўзаемадапамогi».

Крыніца: Анры Кафарэль, Лiст месяца, лістапад 1948 г.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 189 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091