Хвала Хрысту! Сябры, паведамляем аб старце новага проекту. Каб усiм мець магчымасць чытать Лiст ЭНД пачынаем пераклад Лiстоў ад Супер-Рэгiёну Польшча-Цэнтральная Еўропа.
Па меры перакладу асобных артыкулаў Лiста, Яны будуць размяшчацца на нашым сайце. Анонсы на Лісты можна знайсці ў Viber-чаце "РУХ END". Для аматараў чытаць у арыгiнале, есць спасылка на сайт руха ЭНД у Польшчы.
|
Версія Word
Доўгія сонечныя дні засталіся ззаду. Канікулы скончыліся, і мы вяртаемся да сваіх паўсядзённых абавязкаў з цалкам зараджанымі акумулятарамі. Прадстаўляем Вашай увазе восеньскі нумар нашага квартальніка. Паколькі ён з'яўляецца плёнам працы многіх пар, іх сустрэч, разважанняў і свядома распачатых служэнняў; ён стаў чымсьці накшталт спелага вінаградніка, ураджайнага вянка, кладоўкі, поўнай слоікаў з джэмамі і варэннямі. З вялікай радасцю дзелімся iм з Вамі.
Версія Word
Мц 7, 6. 12-14 (аўторак, 22 чэрвеня 2021 г.)
Езус сказаў сваім вучням:
Не давайце сабакам таго, што святое, і не кідайце пярлінаў вашых перад свіннямі, каб яны не патапталі іх сваімі нагамі ды, вярнуўшыся, не разарвалі вас.
Усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, і вы ім рабіце, бо ў гэтым Закон і Прарокі.
Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць да згубы, і многія ўваходзяць праз яе! А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе.
Версія Word
Я хацела б падзяліцца з вамі сваім сведчаннем. Я мама ўжо паўтара года. Да нядаўняга часу, перш чым я вярнулася на працу, мы з сынам праводзілі разам цэлыя дні.
Гэта быў выдатны час, і я рада гэтаму выпрабаванню. Аднак мы з мужам вырашылі, што сын пойдзе ў яслі, а я на працу. Я мела патрэбу ва ўсё большым кантакце з дарослымі, а не толькі гуляць у пажарных ці гонкі з машынамі.
Версія Word
Мы прынялі Карту END у 2019 годзе, будучы сужэнствам з 26-гадовым стажам. Мы доўга шукалі сваё месца ў Касцёле. Прыняцце Карты абавязвала нас выконваць пэўны пункт высiлкаў, у тым ліку абавязак выканання практыкі «сядзем разам».
Версія Word
Сафія і Густава Эрнандэс Рохас,
пара, адказная за Супер-Рэгіён Іспанская Паўночная Амерыка
Няхай супакой Пана нашага Езуса Хрыста будзе з Вамі ў любові Айца і ў прысутнасці Духа Святога, а наша Маці, Марыя Гвадэлупская, няхай суправаджае Вас.
Мы жанатыя 30 гадоў, 30 гадоў працуем у END, у нас 3 дзяцей, мы з Мексікі. Наш духоўны дарадчык ‒ а. Мануэль Рохас.
Версія Word
У нашым Супер-Рэгіёне «Польшча Цэнтральная Еўропа», мы можам ганарыцца 299 экіпамi, якія ўключаюць 1342 сужэнствы і 272 духоўных дарадчыка. Найбольш шматлікая група ‒ пары, тэрмін знаходжання ў Руху якiх не перавышае 5 гадоў (606 сужэнствы).
Краіна ў Супер-Рэгіёне з найбольшай колькасцю членаў – Польшча: 218 экіпаў, 993 пары ў суправаджэнні 203 духоўных дарадчыкаў. У Рэгіёне 1 пераважная большасць членаў прыпадае на Вялікапольскi-Куяўскі сектар: 67 экіпаў, 308 сужэнстваў, 60 дарадчыкаў. У Нарвегіі 5 пар падтрымлівае 1 духоўны дарадчык, у Швецыі ‒ 2 пары і адзін духоўны дарадчык, а ў Германіі падтрымліваюцца 6 пар адным духоўным дарадчыкам.
Версія Word
Каб зразумець месца Марыі ў нашым малітоўным жыцці, мы павінны спачатку паразважаць над Яе малітвай. Было б саманадзейна думаць, што мы можам быць уключаны ў любоў паміж бясконца дасканалым Богам і прачыстай Паннай: гэта ‒ кажучы вобразнай мовай Старога Запавету ‒ Святое Святых, непарушнае месца. Можна толькі спыніцца на парозе, любавацца і маўчаць. Аднак можна, не парушаючы таямніцы, паспрабаваць спазнаць некалькі аспектаў малітвы Найсвяцейшай са стварэнняў.

Версія Word
Паважаныя Чытачы, набліжаюцца святы, час адпачынку, сонца і паездак.
Мы хацелі б, каб гэты нумар быў менавіта такім летнім, паломніцкім. Мы хацелі б запрасіць Вас у гарачую Мексіку. Сафія і Густава Эрнандэс Рохас падрыхтавалі артыкул аб дзейнасці Руху ў Супер-Рэгіёне Амерыка Іспанская Паўночная. Апякункай гэтага раёна, як, зрэшты, i абедзвюх Амерык, з'яўляецца Найсвяцейшая Панна Марыя Гваделупская. Безумоўна, большасць з Вас ужо чулі пра Яе, многія з Вас мелі вялікае задавальненне наведаць Яе святыню асабіста. Мы прапануем Вам прачытаць пра Яе цудадзейны вобраз і адкрыць для сябе сакрэты, звязаныя з ім.
|
Версія Word
Калі быў дзіцем, на Вялікдзень неба павінна было быць фантастычна блакітным. І шмат сонца. І зялёная трава. Мама, хоць было холадна, апранала найтонкія панчохі. Тата, скончыўшы галіцца, праводзiў далонню па шчоках, усміхаўся ў люстэрка і казаў: «Ну, чалавек, ты яшчэ не такі стары" і завязваў самы маляўнічы гальштук.
Версія Word
Мяне папрасілі падзяліцца сваім вопытам малітвы ў цішыні. Гэта стала для мяне вялікай нечаканасцю. Страх узнік праз сумневы, ці правільны я чалавек, каб пісаць пра малітву, і ці спраўлюся я з гэтай задачай. Маючы на ўвазе, што любоў праяўляецца ў паслухмянасці Богу і Яго дзіўным прапановам, я прыняла гэты выклік.
|
Версія Word
Тады Езус прамовіў да натоўпу і сваіх вучняў: «Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не паступайце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх “pаббі”. Вы ж не дазваляйце называць сябе раббі, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. Не дазваляйце таксама называць сябе правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе для вас слугою. Бо той, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.
Евангелле паводле святога Мацвея 23,1-12
Версія Word
Пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас (Ян 8:32)
Ян Павел II калi быў спытаны аб тым, які ўрывак са Святога Пісання абраў бы асабліва важным, паказаў менавіта на тэкст, змешчаны вышэй. Праўда сапраўды здаецца чымсьці найважнейшым. Без яе ўсё становіцца ілюзорным. Што з'яўляецца супрацьлегласьцю праўды? Самая небяспечная супрацьлегласць праўды ‒ ілюзія. Тое, што відавочна не з'яўляецца рэальным, не нясе вялікай небяспекі. Сапраўды разбуральнай з'яўляецца ілюзія, якая апранаецца ў вопратку праўды, але не мае да яе ніякага дачынення. Шмат разоў у жыцці мы пазбаўляемся ад ілюзій. Адхіленне ілюзіi не азначае пазнання праўды. Аднак гэта важны крок да яе пазнання. Паспяванне (созревание – рус) азначае сярод іншага пазбаўленне ад ілюзій. Давайце паглядзім ілюзіі, якія тычацца шлюбаў, тычацца нас, якія ідуць да Бога шляхамі, прапанаванымі Рухам Экіп Нотр-Дам.
|
|
|
|
Старонка 4 з 5 |