3 Слова духоўнага дарадчыка

Версія Word

 

Аскетызм

Халодны касцёл і цвёрдыя лаўкі стварылі ідэальную атмасферу для айца Ёзуэма для правядзення канферэнцыі па аскетызме. Духоўны дарадца Рэгіёну 3 прывёў некалькі цытат Анры Кафарэля і ўмела пракаментаваў іх, узбагачаючы прыкладамі.

«Калі вы ўмееце любiць, то ведаеце, што такое аскетызм! Тыя, хто практыкуюць любоў ‒ практыкуюць аскетызм, бясспрэчна!»

Паўната любовi ўключае ў сябе неабходнасць аскетызму. Заснавальнік Руху «END» разумее яе, сярод іншага, як клопат, прыкладанне намаганняў, стаўленне да рашэння праблем, настойлівасць, умярцвенне ўласнага эгаізму.

Аскетызм ‒ гэта не стрымліванне ад скаргаў на холад у касцёле, на дзяцей, якія крычаць і перашкаджаюць, на хворы зуб. Аскетызм ‒ гэта нават не праца над уласным характарам, над авалодваннем уласным гневам, намаганнем, как быць дабрэй і цярплівей.

Аскетызм заключаецца ў тым, што мы надалей здольныя любіць, нягледзячы на гэтыя неспрыяльныя абставіны. Не існуе лёгкай і прыемнай любовi. Як кожны медаль мае два бакі, так «любоў і аскетызм ‒ два твары адной рэчаiснасцi»; нават любоў прама-ткі патрабуе аскетызму.

Святы Павел у Лісце да Карынцянаў піша, што любоў ‒ цярплівая. Гэта азначае, што яна можа пакутаваць, трываць, цярпець, прымаць. Любоў кахаць, нягледзячы на пакуты, калі ёсць не так, як павінна быць, як мы сабе марылі.

«Ёсць людзі, якія баяцца, што хрысціянскі аскетызм прыгнятае, сумны. Але ж менавiта ён з'яўляецца адкрыццём да Духа Святога, якi павінен перажыць кожны хрысціянін асабіста». Пакаянне, аскетызм асацыююцца ў нас як нешта дрэннае, непрыемнае, патрабавальнае ахвяраў. А паколькі яны вядуць да сустрэчы са Святым Духам, то прыносяць радасць, першы з Яго дароў.

Вялікі пакутнiк Святы Францішак Асізскі адмовіўся ад радасцей мірскіх, адмовіўся ад багацця. Аднак ён не адмовіўся ад людзей. Наадварот ‒ ён сыходзіў да бедных, быў побач з патрабуючымі. Ён арганізаваў самае прыгожае для жыхароў Грэчча (прым. – муніцыпалітэт (сяло) у Італіі, у рэгіёне Лацыё) Свята Божага Нараджэння, першым прапанаваў сумясціць батлейку са Святой Імшой, у абодвух бачачы жывую прысутнасць Хрыста. Радасць простых людзей была плёнам ягонага аскетызму. Добра пражыты аскетызм робіць нас менш адчувальнымі да ўласных пакут.

Мы, людзі XXI стагоддзя, часта шкадуем сябе, часта не дазваляем сабе радасці. Мы назіраем за светам і прыходзім да высновы, што жывём у апошнія часы. Мы задаем сабе пытанне, ці знойдзе Езус веру, калі прыйдзе. Але паколькі мы жывем у апошнія часы, чаму мы не дазваляем сабе быць радаснымі? Радуйцеся, Госпад побач!

«Я ніколі не даб'юся прагрэсу на шляху маёй любові да іншага чалавека, пакуль не зраблю умярцвення самалюбства, пакуль яно будзе заставацца эгаістычным і ўласніцкім». Свет спрабуе нам сказаць, што мы ня вартыя любовi. Але менавіта свет не любіць нас, не аддаў за нас жыцця, ён хоча падмануць нас сваімі пустымі абяцаннямі. Для гэтага i ёсць аскетызм, каб не даць сябе купiць свету, каб не заблытацца ў ліслівасці, эмоцыях, маніпуляцыях, ілюзіi лёгкай задаволенасці, каб паверыць, што мы не ўсё павінны мець, што нават у беднасці мы можам быць шчаслівымi.

Каб знайсці сапраўдную любоў, мы павінны скарыстаць сакрамэнт пакаяння. У канфесіянале Бог кажа нам, што мы таксама можам любіць, мы адкрыты Духу Святому, прымаем Яго словы, паглынаем Яго мора любові. Сакрамэнт пакаяння ‒ гэта першае месца, дзе мы практыкуем хрысціянскі аскетызм.

«Аскетызм ‒ гэта патрэба сэрца, якое глядзіць на муку Хрыста, плён прыняцця пладоў Яго мукі. Аскетызм ‒ гэта перайманне Езусу Хрысту». Калі ў нашым жыцці не хапае ўглядання на муку Пана Езуса, аскетызму не будзе.

Бог у нашым жыцці дапускае самыя разнастайныя падзеі, якія мы не заўсёды першапачаткова прымаем, але гэта праз iх Хрыстус ратуе нас. Наша жыццё ‒ таксама гісторыя выратавання. Аскетызм ‒ гэта трэніроўка, гэта барацьба. Мы ўвесь час з чымсьці па-чалавечы змагаемся: каб да пятніцы, каб да выхадных, каб да пенсіі, каб перамагчы каронавірус.

Аскетызм мае задачу вырваць нас з гэтага вар'яцкага імпульсу, з гэтага страху, і зразумець, што мы павінны не столькі змагацца за выжыванне, колькі за выратаванне і ўваскрасенне. І гэтага я жадаю вам ад усяго сэрца.

а. Ёзуэ

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091