2 Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну

Версія Word

Алена і Павел Кукаловічы

Адказная пара Супер-Рэгіёну

Польшча-Цэнтральная Еўропа

Мы атрымалі такое вось пытанне: «Нядаўна ў нашай экiпе мы гаварылі пра тое, што нам вельмі цяжка зразумець тэксты айца Кафарэля. Ці ёсць у END якія-небудзь даследаванні, кнігі ці канферэнцыі, якія палегчылі б разуменне айца Кафарэля?»

Такога даследавання няма, прынамсі, мы такога даследавання не ведаем. Як мы мяркуем, за гэтым пытаннем ёсць жаданне зразумець, у чым сутнасць навучання кс. Кафарэля. Гэты святар, удзельнічаючы ў аказанні дапамогі ў развіцці духоўнага жыцця шлюбных пар, імкнуўся паказаць сувязь паміж духоўным жыццём і сакрамэнтам шлюбу, і шлюбнага жыцця ў цэлым. Ён хацеў паказаць, якім вялікім дарам на шляху да Бога ёсць шлюб. Ён быў надзвычай уважлівым назіральнікам, што дазваляла яму раскрываць важныя рэчы і давесці іх да ведама сямейных пар.

Вялікі падарунак, які мы атрымалі ад кс. Кафарэля, сёння цалкам відавочны ‒ абавязак практыкi «сядзем разам». Мы думаем, што ўсе разумеем, чаму важна практыка «сядзем разам», хоць, як паказвае вопыт, каб адрозніваць штодзённыя размовы ад практыкi «сядзем разам», якая праводзiцца ў атмасферы малітвы, адзінства сэрцаў і духу, многiя сямейныя пары павінны прайсці доўгі шлях. Калі мы праводзiм практыку «сядзем разам», мы ўсе дакранаемся да гэтай другой прасторы паслання кс. Кафарэля, прасторы духу. Ці можна зразумець духоўнае пасланне? І так, і не. Разуменне духоўнай прасторы, паслання, звязанага з духоўнай прасторай, патрабуе ўваходу ў гэтую прастору, гэтага нельга зрабіць звонку. Гэта няпроста, таму што мы пераступаем парог рэальнасці, якую мы ведаем, якую перажываем, і трапляем у прастору, якую цяжка схапіць рукамі. Што мы можам зрабіць, каб пераступіць гэты парог непаразумення і згубленасці?

Мы тут не эксперты, але дазвольце падзяліцца з вамі тым, чым мы былі адораны за нашае ўжо даволі доўгае жыццё.

Перш за ўсё, мы павінны цярпліва чакаць, спадзяючыся, што атрымаем тое, што хочам. Гэта чаканне не можа быць пасіўным. Усё, што мы робім, каб нашая любоў да свайго мужа цi жонкi, для нашых блізкіх і да Бога ўзрастала, жывучы аскетызмам (кс. Ёзуэ у гэтым Лісце), малітвай і адарацыяй, прыводзіць нас да разумення таго, аб чым кажа кс. Кафарэль. Яго словы цякуць ад блізкасці да Бога, якой ён дасягнуў ўнутры сябе. Зразумець кс. Кафарэля ‒ значыць дасягнуць «аколiцы такой блізкай і ў той жа час бясконца далёкай, куды ні адзін чалавек не дабярэцца уласнымі сіламі».

Мы заканчваем свой ліст урыўкам аднаго з лістоў кс. Кафарэля пад назвай «О перавозчык!» з «Новых лістоў пра малітву»:

«Я ўдзельнічаў у народным свяце, якое працягвалася ўсю ноч. Рана раніцай я пачуў гэта прыпеў, праспяваны дзівосна чыстым голасам:

О перавозчык,

Перавязі мяне на другі бок!

І я зразумеў, што такi ёсць сакрэтны спеў кожнага сапраўднага Iндуса: беднага вандроўнага гандляра спецыямі:

О перавозчык,

Перавязі мяне на другі бок!

Каваля, б'ючага па кавадле:

О перавозчык,

Перавязі мяне на другі бок!

Гэта быў таксама спеў запаўняючы адзіноту аскета ў Гімалаях:

О перавозчык,

Перавязі мяне на другі бок!

Бедны гандляр, вясковы каваль, пралля на парозе свайго дома, горны аскет і ўсе іх незлічоныя браты з гарадоў і вёсак, спяваючы гэты прыпеў, прагнуць не нейкага «дзесьці там», але такога «дзесьці», якое «ўнутры». Яны хочуць іншых аколiц, іншага берага, якiя мы знойдзем не тады, калі пакінем месца, дзе жывем, пакінем працу, якую выконваем, людзей, якіх мы любім, самых сябе, але толькі тады, калі апусцiмся ў самую патаемную глыбіню свайго быцця. Гэтая аколiца вельмі блізкая і ў той жа час бясконца далёкая, бераг, да якога ні адзiн чалавек не дабярэцца сваімі сіламі».

Няхай наш ліст будзе адначасова нашымі пажаданнямі на Вялікі пост, Трыдуум Пасхальны і Уваскрасенне. Мы жадаем Вам, каб выявілі ў сабе гэтую тугу па «іншым беразе», дзе нас, нарэшце, чакае «новая зямля і новае неба», пакінуўшы Госпаду Богу поўную свабоду ў планаванні часу і спосабу пераправы на іншы бераг.

Хэлена і Павел

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091