У нашым Супер-Рэгіёне «Польшча Цэнтральная Еўропа», мы можам ганарыцца 299 экіпамi, якія ўключаюць 1342 сужэнствы і 272 духоўных дарадчыка. Найбольш шматлікая група ‒ пары, тэрмін знаходжання ў Руху якiх не перавышае 5 гадоў (606 сужэнствы).
Краіна ў Супер-Рэгіёне з найбольшай колькасцю членаў – Польшча: 218 экіпаў, 993 пары ў суправаджэнні 203 духоўных дарадчыкаў. У Рэгіёне 1 пераважная большасць членаў прыпадае на Вялікапольскi-Куяўскі сектар: 67 экіпаў, 308 сужэнстваў, 60 дарадчыкаў. У Нарвегіі 5 пар падтрымлівае 1 духоўны дарадчык, у Швецыі ‒ 2 пары і адзін духоўны дарадчык, а ў Германіі падтрымліваюцца 6 пар адным духоўным дарадчыкам.
У Рэгіёне 2 на польскія Сектары (Лодзь, Мазовія, Падляссе) прыпадае 86 экіпаў, 407 пар і 81 духоўны дарадчык. Ва Украіне ‒ 7 экіпаў, 31 пара і 6 духоўных дарадчыкаў, а Латвія можа пахваліцца 7 экіпамі, 35 сужэнствамі і 6 духоўнымі дарадчыкамi.
Таксама ў Рэгіёне 3 найбольш шматлікімі з'яўляюцца прадстаўнікі польскага Сектара (Сілезія, Ніжняя Сілезія і Малапольшчына). Тут ёсць 63 экiпы, 278 сужэнстваў і 62 духоўных дарадчыкаў. Другое месца займае Славакія з 12 экiпамі, 56 парамі і 12 духоўнымі дарадчыкамі. Чэхія займае трэцюю пазiцыю: 5 экіпаў, 18 сужэнстваў і 4 духоўныя дарадчыкi.
Рэгіён 4 ‒ Венгрыя. Там ёсць 27 экіпаў, у якіх да святасці імкнуцца 109 пар, пры падтрымцы 20 духоўных дарадчыкаў.
У Рэгіёне 5, гэта значыць у Беларусі, 23 экіпы збіраюцца на малітву, у тым ліку 87 сужэнстваў і 18 духоўных дарадчыкаў.
Жакліна і Міхал