Вот уже шестой год мы с мужем с нетерпением ждем реколекций, которые переживали с 22 по 24 ноября в г.Барановичи, тема которых была "Хто не жыве каб служыць-марнуе жыцце". В очередной раз мы смогли обнять и пообщаться с нашими друзьями во Христе.
Интересную конференцию подготовили Николай и Татьяна Мелешкевич, которая была построена на отрывке из Евангелия от Иоанна, где Иисус омывает ноги ученикам и своим примером учит нас служить друг другу. Никого не оставила равнодушным конференция богослова Владислава Волоховича "Семья и супружество в Библии и современном мире", в ходе которой была ориентация семей на целомудрие, верность, многодетность, естественное супружество, основанное на любви и взаимоуважении.
22-24 лістапада ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху пад назвай "Хто не жыве, каб служыць - марнуе жыццё". Удзел у якіх узялі 14 пар. Духоўным дарадчыкам рэкалекцый быў ксёндз Андрэй Сіповіч, а ў суботу на дапамогу прыбыў ксёндз Пётр Шарко.
Пад час рэкалекцый праходзілі канферэнцыі: Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў - "Служба як выраз любові", ксяндза Андрэя - "Святасць сям'і" , а таксама спецыяльнага госця багаслова Уладзіслава Валаховіча - "Семья и супружество в Библии и современном мире". Пасля кожнай канферэнцыі быў час для дыскусіі, якім сем'і задаволена скарысталісь. Адбылася праца ў групах, якая таксама, як сведчаць сужонкі, была вельмі насычанай і плённай.
З 2 па 4 жніўня 2013 года па добрай традыцыі ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху пад назвай "Хто не жыве каб служыць - марнуе жыццё". Дзякуючы Божай ласцы на рэкалекцыі прыехалі 12 сямей. Духоўным дарадчыкам на рэкалекцыях быў ксёндз Дзяніс Шэстаковіч (MSF), які правёў цудоўныя, змястоўныя канферэнцыі. Вельмі прыемна было вітаць новую пару з Лагойска Арцёма і Жанну, сапраўды прыгожая і ветлівая сям'я.
Пад час Святой Імшы ў суботу, адбылася цудоўная падзея - тры сям'і з Нясвіжу: Крук Ірына і Дзмітрый, Раманчук Данна і Канстанцін і Рудніцкія Пётр і Кацярына прынялі карту руху і сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі END.
З 23 па 25 лiстапада 2012 года ў Баранавiчах адбылiся рэкалекцыi, прысвечаныя абавязкам сужэнстваў руху “EQUIPES NOTRE-DAME”. Нягледзячы на шматлiкiя перашкоды рэкалекцыi атрымалiся плённымi. Кожны з удзельнiкаў атрымаў вялiкi духоўны зарад на далейшае штодзённае жыццё.
Ксёндз Андрэй Сiповiч правёў канферэнцыi, у якiх звярнуў увагу на асабiстую i сужэнскую малiтву, на неабходнасць штодённага чытання Божага Слова, неабходнасць сужэнскага дыялюгу, некаторыя моманты дасканалай споведзi. Таксама быў адведзены час на дыскусiю, падчас якой кожнае сужэнства дало сведчанне таго, як Бог дзейнiчае ў iх жыццi.
Сужэнствы руху “EQUIPES NOTRE – DAME” доўга чакалі рэкалекцый, якія адбыліся з 3 па 5 жніўня 2012 года ў Баранавічах. Цудоўнае надвор’е, добры настрой, шчырасць і адкрытасць удзельнікаў паспрыялі плённай духоўнай працы.
Падчас канферэнцый ксяндза Андрэя Сіповіча, ксяндза Сяргея Дабрагоста ўвага мужа і жонкі была скіравана на ўдасканаленне малітвы ў сям’і, сужэнскага дыялогу, споведзі.
25 – 27 лістапада, у Баранавічах, прайшлі чарговыя духоўныя практыкаванні “Ціхі ды пакорны сэрцам”. З’ехаліся сужэнствы з Гродзенскай, Брэстскай і Мінскіх вобласцей. Першы раз на нашых рэкалекцыях былі тры святары: кс.Андрэй Сіповіч, кс.Эрвін Вячорак і кс. Валянцін Ляўковіч. Рэкалекцыі былі вельмі насычаныя: праводзіліся цудоўныя канферэнцыі, была магчымасць ушанаваць Пана ў Найсвяцейшым Сакраманце, прыняць удзел у сакрамантах споведзі і Эўхарыстыі, пабыць у цішы са сваім сужонкам.
5 - 7 жніўня ў Баранавічах, прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху, пад назвай "Ціхі ды пакорны сэрцам". Праводзілі рэкалекцыі айцец Павел, айцец Эрвін і Людміла і Андрэй Шкрабы. Рэкалекцыі прайшлі ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы, вельмі плённымі былі канферэнцыі, заданні, якія парам неабходна было выконваць, праца ў групах, святая Імша кожны дзень, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, калі кожны мог сказаць Езусу ўсё, што было на сэрцы - усё гэта стала вялікаю духоўнай падпіткаю, для ўсіх без выключэння.
|