Рэкалекцыі. Жнівень 2013

( 0 Votes )

З 2 па 4 жніўня 2013 года па добрай традыцыі ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху пад назвай "Хто не жыве каб служыць - марнуе жыццё". Дзякуючы Божай ласцы на рэкалекцыі прыехалі 12 сямей. Духоўным дарадчыкам на рэкалекцыях быў ксёндз Дзяніс Шэстаковіч (MSF), які правёў цудоўныя, змястоўныя канферэнцыі. Вельмі прыемна было вітаць новую пару з Лагойска Арцёма і Жанну, сапраўды прыгожая і ветлівая сям'я.

Пад час Святой Імшы ў суботу, адбылася цудоўная падзея - тры сям'і  з Нясвіжу: Крук Ірына і Дзмітрый, Раманчук Данна і Канстанцін і Рудніцкія Пётр і Кацярына прынялі карту руху і сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі END.

Удзел у сакрамантах, малітва, канферэнцыі, размовы, сумесны салодкі стол, былі створаны ўсе умовы, каб праславіць Бога і плённа правесці час. Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091