Рэкалекцыі. Лістапад 2013

( 0 Votes )

22-24 лістапада ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху  пад назвай "Хто не жыве, каб служыць - марнуе жыццё". Удзел у якіх узялі 14 пар. Духоўным дарадчыкам рэкалекцый быў ксёндз Андрэй Сіповіч, а ў суботу на дапамогу прыбыў ксёндз Пётр Шарко.

Пад час рэкалекцый праходзілі канферэнцыі: Таццяны і Мікалая Меляшкевічаў - "Служба як выраз любові", ксяндза Андрэя - "Святасць сям'і" , а таксама спецыяльнага госця багаслова Уладзіслава Валаховіча  - "Семья и супружество в Библии и современном мире". Пасля кожнай канферэнцыі быў час для дыскусіі, якім сем'і задаволена скарысталісь. Адбылася праца ў групах, якая таксама, як сведчаць сужонкі, была вельмі насычанай і плённай.  

Сакрамэнт Споведзі адбываўся пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам, што спрыяла больш поўнаму адкрыццю сваіх душ Пану Езусу. Ну і, вядома, апафеозам усяго была штодзённая Эўхарыстыя.

Навогул, рэкалекцыі прайшлі ў вельмі цеплай атмасферы, адчувалася вялікая братэрская любоў і еднасць сямей.  Суботнім вечарам адбыўся салодкі стол за якім павіншавалі святкуючую пад час рэкалекцый свой Дзень нараджэння Вераніку Казелька.  Вечар выйшаў адмоўны, размаўлялі, жартавалі, спявалі пад гітару, блага на рэкалекцыях прусутнічалі, аж два гітарысты Андрэй Зубік і Уладзімір Паплёўка. Але была і сумная падзея - у суботу раніцай хуткая дапамога забрала ў шпіталь Вацлава Цвірко. Удзельнікі рэкалекцый шчыра маліліся за яго, і заахвочваем усіх удзельнікаў руху маліцца, аб хутчэйшым вяртанні Вацлава да здароўя.

Выказваем сардэчную падзяку ксяндзу Андрэю, ксяндзу Пятру за ахвяраваны час і працу для нашых сямей. Дзякуем усім супрацоўнікам рэкалекцыйнага дому за заўсёды цудоўны і ветлівы прыём, дзякуем Уладзіславу Валаховічу за вельмі змястоўную канферэнцыю. Дзякуем сям'і Шумейка за фотарэпартаж, дзякуем усім Вам, хто знайшоў час і ўдзельнічаў у гэтых рэкалекцыях, дзякуем усім, хто маліўся ў інтэнцыі рэкалекцый. Хвала Пану за ўсё!

Таццяна і Мікалай Меляшкевічы 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 367 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by