Рэкалекцыі. Лістапад 2011.

( 0 Votes )

25 – 27 лістапада, у Баранавічах, прайшлі чарговыя духоўныя практыкаванні “Ціхі ды пакорны сэрцам”. З’ехаліся сужэнствы з Гродзенскай, Брэстскай і Мінскіх вобласцей. Першы раз на нашых рэкалекцыях былі тры  святары: кс.Андрэй Сіповіч, кс.Эрвін Вячорак і кс. Валянцін Ляўковіч. Рэкалекцыі былі вельмі насычаныя: праводзіліся цудоўныя канферэнцыі, была магчымасць ушанаваць Пана ў Найсвяцейшым Сакраманце, прыняць удзел у сакрамантах споведзі і Эўхарыстыі, пабыць у цішы са сваім сужонкам.

Пад час рэкалекцыі мела месца цудоўная падзея. Адна з пар, Ярмалюк Марыя і Дзмітрый прынялі Карту руху, і сталі паўнапраўнымі яго ўдзельнікамі.

Увогуле рэкалекцыіі насілі вельмі сяброўскі характар. Калі пары раз'язджаліся, было крыху сумна развітвацца з братамі і сёстрамі ў Хрысце Пану. Але як, падкрэслілі амаль ўсе удзельнікі рэкалекцый, галоўнае, што духоўныя аккумулятары падзараджаныя, і едзем да хат поўнымі сіл і жадання жыць дзеля хвалы Пана, і на шчасце сваёй сям'і.   


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 193 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091