Рэкалекцыі. Жнівень 2012

( 0 Votes )

Сужэнствы руху “EQUIPES NOTREDAME” доўга чакалі рэкалекцый, якія адбыліся з 3 па 5 жніўня 2012 года ў Баранавічах. Цудоўнае надвор’е, добры настрой, шчырасць і адкрытасць удзельнікаў паспрыялі плённай духоўнай працы.

Падчас канферэнцый ксяндза Андрэя Сіповіча, ксяндза Сяргея Дабрагоста ўвага мужа і жонкі была скіравана на ўдасканаленне малітвы ў сям’і, сужэнскага дыялогу, споведзі.

Вельмі важна ведаць псіхалагічныя асаблівасці мужчыны і жанчыны, каб правільна будаваць свае ўзаемаадносіны на працы, у сям’і. На працягу дзвюх канферэнцый сямейны псіхолаг Наталля Пан знаёміла прысутных з гэтымі асаблівасцямі, давала парады, як зрабіць сямейнае жыццё яшчэ лепшым, духоўна больш багатым.

Суботнім вечарам адбылася цікавая сустрэча ўдзельнікаў рэкалекцый за шклянкаю гарбаткі. Была праведзена віктарына, прысвечаная жыццёваму шляху Слугі Божага айца Генры Кафарэля, заснавальніка руху “EQUIPES NOTREDAME”. З вялікім задавальненнем сужэнскія пары гулялі ў гульні, прымалі ўдзел у конкурсах, разглядалі фотаздымкі ксяндза Андрэя Сіповіча з Бразіліі, дзе адбылася міжнацыянальная пілігрымка ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTREDAME”.

У нядзелю прашла падагульняючая канферэнцыя, дзе сужэнствы маглі выказацца пра тое, што далі ім гэтыя рэкалекцыі, над чым яшчэ трэба працаваць ім у сям’і.

Пад час Святой Імшы рух “EQUIPES NOTREDAME” пашырыўся: чатыры сям’і прынялі Карту руха і склалі абяцанне прысвяціць сваё сужэнства Езусу Хрысту і жыць па Яго запаведзям.

Пасля смачнага абеда не хацелася раз’язджацца. Напоўненыя пазітыўнай энергіяй, Божым благаслаўленнем, сужэнствы вярталіся дадому. Незабываемыя ўраджанні яшчэ доўга не будуць іх пакідаць.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 192 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091