5 - 7 жніўня ў Баранавічах, прайшлі чарговыя рэкалекцыі нашага руху, пад назвай "Ціхі ды пакорны сэрцам". Праводзілі рэкалекцыі айцец Павел, айцец Эрвін і Людміла і Андрэй Шкрабы. Рэкалекцыі прайшлі ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы, вельмі плённымі былі канферэнцыі, заданні, якія парам неабходна было выконваць, праца ў групах, святая Імша кожны дзень, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, калі кожны мог сказаць Езусу ўсё, што было на сэрцы - усё гэта стала вялікаю духоўнай падпіткаю, для ўсіх без выключэння.
Было многа сказана пра пакору, якая з'яўляецца адным з цэнтральных элементаў характару Езуса Хрыста, жыццём на зямлі, Езус Хрыстус даказаў, што пакора з'яўляецца найдужэйшым сродкам, які можа рэальна зрабіць чалавека моцным, здольным перамагаць самыя складаныя праблемы жыцця. Пасля гэтых рэкалекцый, напэўна, кожны з удзельнікаў загарэўся моцным агнём, як мага лепш развіваць пакору ў сваім сэрцы.
Адным з цікавых момантаў, было даведацца, што ў час рэкалекцый двое ўдзельнікаў, святкуюць Дні нараджэння (Іван Цвірко і Валерый Шумейка). Імяніннікаў шчыра павіншавалі і ўсе разам адсвяткавалі Дні нараджэння за салодкім сталом, дзе знайшлі месца цікавыя конкурсы і загадкі (з прызамі), адным словам было вельмі цудоўна.
Як адмецілі ўдзельнікі рэкалекцый, час праведзены разам з Богам праляцеў імгненна, і раз'язджацца было крыху сумна. Але спадзяёмся, што агонь Слова Божага будзе доўга трываць у кожнага з нас.
Скончыць стаццю хочацца словамі айца Паўла, якія Ён сказаў падчас рэкалекцый: "Памятайце, што б не рабілі, усё рабіце на хвалу Пана!"