Навіны

Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi

9 лiпеня 2023 года адбылася важная падзея у́ руху Equipes Notre-Dame (END) - афiцыйна Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi.  Дагэтуль на працягу 4-х год такую паслугу выконвалi Максiм i Алiна Угорычы.

 

Хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2023

Тэма: “Адно цела і адзін дух” Еф. 4:4

У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023.

Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос.

 

Адбыўся дзень Паўночнага Сектара Руху END

“Душа квітнее і радуецца”

17 чэрвеня 2023 года адбыўся дзень Паўночнага Сектара Руху Equipes Notre-Dame на Беларусі. На сустрэчу сабралася 21 сужэнства, 4 духоўных дарадчыка і 40 дзяцей. Так, дзяцей было шмат і каб усе маглі добра і карысна правесці час быў выбран менавіта Івянец, які гасцінна прыняў усіх: дзецям файная вялікая дзіцячая пляцоўка і нават мінізаапарк, а дарослым – вялікае памяшканне і кухня з паварамі.

 

Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END

У лютым адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).

 

 

Cвяткаваннe 75-годдзя Карты END

Дарагія сужэнствы Суполак Маці Божай!

З нагоды святкавання 75-годдзя Карты END Міжнародная Адказная Экіпа (ERI) падрыхтавала матэрыялы для лепшага перажывання гэтага свята.

Выконваючы просьбу адказных за Рух, прапануем удзельнікам Руху на Беларусі пераклад гэтых матэрыялаў у форме пятай сустрэчы суполкі.

Дакументы, якія дапамогуць падрыхтавацца да сустрэчы:

Каб кожны удзельнік суполкі, а таксама духоўны дарадчык, меў дастаткова часу выказацца, чаму ён трывае у суполцы і як бачыць будучыню пасля чытання канферэнцыі а. Кафарэля, просім быць падрыхтаванымі. Коратка падзяліцца жыццём (найважнейшымі падзеямі), пунктамі высілку (канкрэтнымі пладамі), прадставіць Госпаду найважнейшыя інтэнцыі ў малітве.

«Няхай усе удзельнікі суполак ў свеце далучацца да гэтага вялікага свята ўдзячнасці! Няхай Госпад і наша Нябесная Маці праз заступніцтва айца Кафарэля благаслаўляе вас сёння і заўсёды!».

Кларіта і Эдгардо Берналь, ERI

 

Адбыўся Пяты сужэнскі Баль

Гэты баль быў нейкім асаблівым: утульным, спакойным, рамантычным”. У Паўночным Сектары Руху END адбыўся Пяты сужэнскі Баль

19 лістапада ў Паўночным Сектары Руху END адбыўся Пяты сужэнскі Баль, у якім  прянялі ўдзел 14 сужэнстваў з Мінска, а таксама 2 пары даехалі з Лагойска і Новай Мышы.

Баль сапраўды атрымаўся. Напэўна, дзякуючы таму, што гэта была супольная праца як прадстаўнікоў экіпы Сектара, так і ўсіх удзельнікаў. Мы вельмі ўдзячныя усім, хто прыклаў свае намаганні, каб гэты баль стаў сапраўдным святам.

 

 


Старонка 8 з 53

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 218 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091