9 лiпеня 2023 года адбылася важная падзея у́ руху Equipes Notre-Dame (END) - афiцыйна Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi. Дагэтуль на працягу 4-х год такую паслугу выконвалi Максiм i Алiна Угорычы.
Дзякуем Алене i Генадзю за ix адкрытыя сэрцы на служэнне, за тое, што адказалi "так" на запрашэнне Езуса.
Дзякуем таксама Максiму i Алiне Угорыч за тое, што на працягу 4-х год клапацiлicя аб развiццi руху END на Беларусi, прыкладалi шмат намаганняу́.
Асобная падзяка духоу́ным дарадчыкам - ксяндзу Андрэю Сiповiчу, якi на працягу многix год апекавау́ся рухам Equipes Notre-Dame, i ксяндзу Андрэю Лысаму, якi будзе працягваць гэтую справу, будзе аказваць духоу́ную падтрымку новай пары рэгiёна i даваць пэу́ныя настау́леннi, каб годна спау́нялi сваё служэнне, на якое паклiкау́ ix сам Бог, бо галоу́ная мэта руху END - дапамагчы сужэнствам Суполак Мацi Божай найбольш поу́на перажыць сакрамэнт шлюбу, iмкнуцца жыць для Хрыста, з Хрыстом i у́ Хрысце, прызнаваць Яго Пастырам i Панам свайго сужэнства, а Яго Евангелле прымаць за канстытуцыю сваёй сям'i.
Божай дапамогi i апекi Святой Марыi.