Тэма: “Адно цела і адзін дух” Еф. 4:4
У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023.
Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос.
Тэма сёлетняга фестывалю – адзінства. Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела Хрыстова – Касцёл. Кожны з нас мае сваё ўнікальнае месца ў гэтым Целе. Як нам, такім розным, унікальна створаным, стаць сапраўдным адзінствам? Што для гэтага трэба? Давайце ўявім, што мы - гэта кавалачкі разламанай Гостыі, а значыць, застаёмся часткамі аднаго хлеба. Што значыць быць гэтымі часткамі ў сучасным свеце?
Арганізатары запрашаюць усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру, аднавіць свае адносіны з Богам, адчуць атмасферу адзінства, любові і дома.
Праграма:
- 10:00 Рэгістрацыя
- 11:00 Эўхарыстыя
- 13:00 Канферэнцыя
- 14:00 Абед. Спевы. Малітва. Асабісты час
- 15:30 Канферэнцыя
- 16:30 Сведчанні
- 18:30 Крыжовы шлях прабачэння
- 20:00 Пакланенне Святым Дарам. Ружанец. Малітва аздараўлення
- 22:00 Благаслаўленне
Фестываль можна наведаць з дзецьмі. Для іх будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі і квэст. Запрашаем дзяцей да 12 год да ўдзелу ў акцыі. Спасылка на акцыю
Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца анлайн тут.
ці па тэлефонах:
- +375 29 8832870 Вікторыя (telegram, viber)
- +375 29 2673028 Аксана (telegram, viber)
Адрас. Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.
Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.
Сачыце за навінамі ў інстаграм.
Чакаем вас на NOVAFEST 2023!
--
З Богам!