Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END

У лютым адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).

 

 

Тэма гэтых рэкалекцый прысвечана практыцы «Слуханне Божага Слова».

Гэты пункт высілку накіраваны не на набыццё навыкаў чытання, а на глыбокае і пастаяннае ўслухоўванне ў голас Бога. Бог чакае, што мы адкажам на яго словы з любоўю, увасабляючы слова ў дзеянне.

«Так, Бог гаворыць, але мы павінны навучыцца Яго слухаць» а. А.Кафарэль.

На рэкалекцыях кс. Андрэй Лысы пазнаёміў з асаблівай формай слухання Божага Слова: Lectio Divina.

Удзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі:

Чаган Людміла: «Мяне вельмi кранулi рэкалекцыi. Не магу падабраць слоу́, каб перадаць усё, што зараз адчуваю. Дзякую духоу́наму дарадчыку кс.Андрэю за фармат рэкалекцый, за канкрэтныя парады, за у́вагу да кожнага.

Заахвочваю на рэкалекцыi!!!!!! Не пашкадуеце!!!! Мне хочацца пабываць на такiх рэкалекцыях яшчэ! I добра б было, каб такiя рэкалекцыi праводзiлiся пры парафiях. Але i гэтага недастаткова, на маю думку. Добра б было, каб была такая магчымасць пры парафiях арганiзаваць заняткi па вывучэннi Слова Божага i даць вось такiя  канкрэтныя рэкамендацыi. Упэу́нена, што Слова Божае не стаяла бы проста на палiчках i  не збiрала пыл, а у тых,  хто чытаe зараз Слова Божае проста для галачкi, узнiкла бы моцнае жаданне плысцi на глыбiню,  пазнаваць Божае Слова ( што канкрэтна для мяне, а не для iншых, сёння прамау́ляе Бог, што я павiнна можа змяцiць у сабе, у сваiм жыццi) i жыць гэтым Словам!!!!»

Яўгенія Сырыца:

«Унижением и страхом

Заставляют быть нас прахом.

Гасят в душах Божий свет.

Если гордость мы забудем,

Мы лишь серой пылью будем

Под колесами карет.

Можно бросить в клетку тело,

Чтоб оно не улетело

Высоко за облака....

А душа сквозь клетку к Богу

Всё равно найдёт дорогу

Как пушиночка легка ...

Е. Евтушенко "Молитва"

(Сама лучше не скажу...)»

Запрашаем ужо ў чэрвені таксама перажыць рэкалекцыі!

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 104 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439