Памылка
  • JFolder::files: Шлях не з'яўляецца дырэкторыяй:

Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END

У чэрвенi адбыліся рэкалекцыі.

Тэма рэкалекцый прысвечана практыцы «Слуханне Божага Слова».

Удзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі:

Рэкалекцыі вачыма аніматара

2-4 чэрвеня я паехала служыць на рэкалекцыі ЭНД. Гэта быў мой ужо не першы раз. Але ён асаблівы, як і кожны. Час цішыні змяняўся дзіцячым рогатам, галасы малітоўных хораў часамі перарываліся дзіцячымі слязьмі. Я не слухала ўсіх канферэнцый, не прысутнічала падчас дзяленняў. Але я змагла збоку слухаць і назіраць. Ужо падчас рэкалекцый я бачыла плёны: уражанні сужэнцаў я чула падчас супольных пасілкаў, яны падкрэслівалі важнасць тэмы ў сваім жыцці, каштоўнасць парадаў, якія атрымоўвалі ад рэкалекцыяніста. Я бачыла вялікія чэргі да канфесіянала, што для мяне само па сабе з’яўляецца моцным сведчаннем. Асабліва я звярнула ўвагу на ролю мужчын. Заўважна, што мужы руха ЭНД не баяцца браць на сябе адказнасць, яны клапоцяцца пра дзяцей, удзяляюць час малітве. Прыемна падчас Імшы чуць гучны спеў мужчынскіх басоў. Гэта сведчанне, што фундамент моцнай сям’і - малітва і любоў.

У кожнай сям’і свой асаблівы шлях. Кожны з сужэнцаў распавядаў пра сябе. Хтосьці ў руху з першага года сужэнства; хтосьці быў у крызісе і шукаў інструментаў для вырашэння праблем і трапіў у ЭНД; хтосьці прыйшоў у ЭНД па слядах сваіх бацькоў.

Усе прыехалі на рэкалекцыі ў розным стане: хтосьці стомлены ад працы і хатніх абавязкаў, хтосьці ў водпуску. Для некаторых сужэнцаў цяжка знайсці час і сілы, каб прыехаць, а хтосьці прагне рэкалекцый паўгады. Усе розныя, але гэта быў час аб’яднання, час моцнага дзеяння Божай Любові.

Дзякуй, сужэнцы, за тое сведчанне, што вы моўчкі несяце ў свет у жахлівы час разбурэння хрысціянскіх каштоўнасцей!

 

Рэкалекцыі вачыма ўдзельніка.

«Удзячныя Богу за гэты цудоўны цёплы ўтульны час - час рэкалекцый, час пустэльні, цішыні. Дзякуй арганізатарам - сям'і Маісеевых - за ўвесь клопат пра нашае камфортнае спакойнае знаходжанне на рэкалекцыях, за сведчанне і канферэнцыю. Дзякуй ксяндзу Андрэю за новы погляд на Слова Божае, за дакладную інструкцыю для яго чытання і слухання, за прастату канферэнцый для ўспрыняцця абсалютна ўсімі. Гэтыя рэкалекцыі былі асаблівыя, са сваімі фішкамі. Не хочацца раскрываць усе падрабязнасці. Дадам толькі адно: на іх абавязкова трэба пабываць, каб ТАК, па-іншаму, адчуць тое, што кожнаму асабіста хоча сказаць Бог!»

Тэкст: Паліна Ручан, Кацярына Ваяводская.

Фота: Ірына Дзярдзей, Виталий Маiсееў.

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 191 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091