Іншае

агульнапольская пілігрымка END

( 2 Votes )

Хвала Хрысту! Паважаныя сябры! У гэтым годзе агульнапольская пілігрымка END адбудзецца 30.05.2015 w Kalwaria Zebrzydowska(за Кракавом). Польскія сябры нас туды шчыра запрашаюць. Хто жадае паехаць, то калі ласка, даць ведаць да 28 сакавіка, бо яшчэ трэба паспець зрабіць візы. Толькі вырашыць канчаткова, можа еду можа не - не падыходзіць. Таму просім у хуткім часе вызначыцца і збірацца ў дарогу. Тэлефоны: 8-029-968-26-06, 8-029-570-48-45, 8-025-974-56-10.

 

8 сакавіка – чарговая сустрэча ў Негарэлым

( 3 Votes )


Пахвалёны Езус Хрыстус! 8 сакавіка – чарговая сустрэча ў Негарэлым. Колькі шмат іх было за 8 год, але кожную з нецярпеннем чакалі. Душа патрабуе размоў, дзяленне жыццём, перажыванне посту, шмат пытанняў да святара… У кожнага свой погляд і свае думкі, нават крыху прыходзіцца паспрачацца і з нечым непагадзіцца, але святар заўсёды дасць добрыя парады і адказы. Цудоўныя тэмы, якія вельмі жыва абмяркоўваем і зноў шмат пытанняў… Шмат чаго пераасэнсоўваем і разумеем – трэба працаваць і працаваць, каб стаць бліжэй Езуса! Дзякуй Богу за цудоўную магчымасць быць у руху, за сяброў і нашых святароў! Хвала Пану!

 

1 сакавіка ў Мінску адбылася другая сустрэча з сем’ямі

( 16 Votes )


Хвала Хрысту! 1 сакавіка ў Мінску адбылася другая сустрэча з сем’ямі, якія хочуць паглыбляць свае рэлігіозныя веды і крочыць па жыцці з Езусам. Што вельмі прыемна – прысутнічала ажно 7 пар (будзе вялікая суполка) . Сем’і вельмі прыемныя адкрытыя і зацікаўленыя рухам. Разам з бацькамі былі і малыя дзеці, але яны не сумавалі, бо з імі забаўляліся старэйшыя дзяўчынкі –аніматары (парафіянкі кс.
Алега і кс. Уладзіміра). Канешне, прысутнічалі духоўныя дарадчыкі: кс. Алег і кс. Уладзімір. Сем’і больш падрабязней пазнаёміліся з правіламі правядзення сустрэчы, з асноўнымі заданнямі руху, правядзеннямі рэкалекцый, свят і адпачынку.

 

Без любові няма нічога!

( 2 Votes )


Без любові няма нічога!

21 лютага адбылася чарговая сустрэча новай экіпы ў Нясвіжы. Прысутнічалі 4 сям’і і ксёндз Андрэй Калядка, духоўны дарадца экіпы. На сустрэчы было аб чым паразмаўляць: пілігрымка ў Будслаў, летнія рэкалекцыі, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для сямей руха. Разважалі над Словам Божым, маліліся і дзякавалі Добраму Богу за магчымасць сустракацца, маліцца, звяртацца да Маці Божай, апякункі нашага руха, з сваімі просьбамі.
На сустрэчы было закранута пытанне любові да свайго бліжняга. Каб любоў узрастала, неабходна яе аддаваць. “Хто аддае, той атрымлівае; хто прабачае, таму прабачаецца…” А без любові да бліжняга нічога немагчыма!

 

НАШЫ СУСТРЭЧЫ

( 7 Votes )


НАШЫ СУСТРЭЧЫ

Знаёмства з рухам сямей з Мінску

1 лютага у 2 парафіях Мінску адбыліся сустрэчы з сем'ямі, якіх зацікавіла дзейнасць руху Equipes Notre-Dame.

(Прабачце, што толькі сёння мы дзелімся з вамі фотаглядам з гэтых сустрэч.)

Першая сустрэча прайшла на Кальварыйскіх могілках у парафіі кс. Андрэя Сіповіча. Дапамагалі кс. Андрэю пад час сустрэчы пілатучыя пары з Лагойску.

Другая сустрэча была арганізавана кс. Алегам і кс. Уладзімірам, якія запрасілі сем'і сваёй парафіі да сябе у госці.

Сустрэчы прайшлі ў цёплай, сяброўскай атмасферы.

 

ВАЖНАЯ НАВІНА

( 0 Votes )


ВАЖНАЯ НАВІНА

УВАГА! УВАГА! УВАГА!

У сувязі з малой колькасцю жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях ў сакавіку, вырашана іх у гэтым годзе АДМЯНІЦЬ.

Просім усе сем'і, якія запісаліся на гэты тэрмін, перапісацца на жнівень альбо лістапад.

Дзякуем!

 

Молитва к святому Валентину

( 1 Vote )


Молитва к святому Валентину
Святой Валентин, покровитель влюбленных. Ты, который, рискуя жизнью, гласил евангельское послание мира, который, через мученичество, принятое с любовью, победил все силы безразличия, ненависти и смерти, выслушай наши молитвы. Перед лицом разделов в мире помоги нам всегда любит неэгоистичной любовью, чтобы среди людей мы были верными свидетелями любви Бога.
Пусть оживают в нас любовь и доверие, которые позволят преодолевать жизненные препятствия. Просим тебя, опекайся над нами перед Богом, Который является источником любви и всей красоты, Который живет и царствует во веки веков.

 


Старонка 19 з 23

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 239 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091