Без любові няма нічога!

( 2 Votes )


Без любові няма нічога!

21 лютага адбылася чарговая сустрэча новай экіпы ў Нясвіжы. Прысутнічалі 4 сям’і і ксёндз Андрэй Калядка, духоўны дарадца экіпы. На сустрэчы было аб чым паразмаўляць: пілігрымка ў Будслаў, летнія рэкалекцыі, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для сямей руха. Разважалі над Словам Божым, маліліся і дзякавалі Добраму Богу за магчымасць сустракацца, маліцца, звяртацца да Маці Божай, апякункі нашага руха, з сваімі просьбамі.
На сустрэчы было закранута пытанне любові да свайго бліжняга. Каб любоў узрастала, неабходна яе аддаваць. “Хто аддае, той атрымлівае; хто прабачае, таму прабачаецца…” А без любові да бліжняга нічога немагчыма!

!!!Ксёндз Андрэй запрашае на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту у суботу вечарам у 19.00. Першая Адарацыя для сямей адбудзецца 28 лютага. Чакаем усіх у Нясвіжскім касцеле!!!

Андрэй и Людміла Шкрабы

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 243 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091