Пахвалёны Езус Хрыстус! 8 сакавіка – чарговая сустрэча ў Негарэлым. Колькі шмат іх было за 8 год, але кожную з нецярпеннем чакалі. Душа патрабуе размоў, дзяленне жыццём, перажыванне посту, шмат пытанняў да святара… У кожнага свой погляд і свае думкі, нават крыху прыходзіцца паспрачацца і з нечым непагадзіцца, але святар заўсёды дасць добрыя парады і адказы. Цудоўныя тэмы, якія вельмі жыва абмяркоўваем і зноў шмат пытанняў… Шмат чаго пераасэнсоўваем і разумеем – трэба працаваць і працаваць, каб стаць бліжэй Езуса! Дзякуй Богу за цудоўную магчымасць быць у руху, за сяброў і нашых святароў! Хвала Пану!
Таццяна і Мікалай











