1 сакавіка ў Мінску адбылася другая сустрэча з сем’ямі

( 16 Votes )


Хвала Хрысту! 1 сакавіка ў Мінску адбылася другая сустрэча з сем’ямі, якія хочуць паглыбляць свае рэлігіозныя веды і крочыць па жыцці з Езусам. Што вельмі прыемна – прысутнічала ажно 7 пар (будзе вялікая суполка) . Сем’і вельмі прыемныя адкрытыя і зацікаўленыя рухам. Разам з бацькамі былі і малыя дзеці, але яны не сумавалі, бо з імі забаўляліся старэйшыя дзяўчынкі –аніматары (парафіянкі кс.
Алега і кс. Уладзіміра). Канешне, прысутнічалі духоўныя дарадчыкі: кс. Алег і кс. Уладзімір. Сем’і больш падрабязней пазнаёміліся з правіламі правядзення сустрэчы, з асноўнымі заданнямі руху, правядзеннямі рэкалекцый, свят і адпачынку.

Размаўлялі па тэме спаткання, адказвалі на пытанні, і тут мы адкрылі для сябе шмат новага, бо кожная сям’я дзялілася сваім жыцёвым вопытам, сваімі пачуццямі і перажываннямі. Што прыемна - усе былі адкрытыя і шчырыя ў разважаннях, быццам мы ўжо даўно ведаем адзін аднаго. Якую роль адыгрывае Марыя ў жыцці кожнага, якую малітва і Біблія? Ёсць над чым задумацца, а адказ кожнага дапамог многае зразумець і пераасэнсаваць.
Заўсёды прыемна знаёміцца з новымі сем’ямі, бачыць іх прагненне і жаданне пазнаваць Хрыста, Яго любоў да кожнага, а калі яны жадаюць далучыцца да ЭНД прыемна і радасна ўдвая! Дзякуем Пану Богу за цудоўных людзей на шляху, за адданых святароў і за запрашэнне! Хвала Пану!

Таццяна і Мікалай

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 245 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091