Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай

13 студзеня ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай. На сустрэчу прыехалі сем’і з Паўночнага і Паўднёвага сектарау́. Усяго было каля 70 дарослых, 50 дзяцей і 5 духоўных дарадчыкаў.

 

Важная падзея - Рух END папоу́нiу́ся новымi сeм'ямi.

31 снежня 2023 года 3 сужэнскiя пары з г. Лагойск афiцыйна прынялi Карту. Каб паглядзець больш фатаграфіі перайдзіце па спасылцы: Фатаграфіі

Вiншуем з гэтай значнай падзеяй у ix жыццi. Жадаем Божага благаслау́лення i у́сix дароу́ Духа Святога.

Прапануем блiжэй пазнаёмiцца з гэтымi сужэнствамi.

 

Віншаванне са Святам Святой Сям’і aд духоу́нага дарадчыка рэгiёна кс. Андрэя Лысага

Каханыя Сем’і руху END, шаноўныя духоўныя дарадчыкі нашага Беларускага рэгіёну!

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа – гэта для нас асаблівая нагода, каб падзякаваць Богу за пакліканне да святасці дарогай сужэнскай і сямейнай любові і кахання. Сёння, калі аднаўляеце свае сужэнскія абяцанні і выказваеце вашую падзяку Богу, пакорна просім, каб удзел у фармацыі Суполак Маці Божай дапамагаў паглыбляць і развіваць у нашых Сем’ях усе неабходныя дары і ласкі сужэнскай і сямейнай духоўнасці.

 

Дзень устанау́лення Карты END

8 снежня у́дзельнiкi Руху Equipes Notre-Dame адзначылi двайное свята - урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Дзень устанау́лення Карты END (76 год).

 


Старонка 8 з 45

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 62 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091