Інфармацыя пра пілігрымку


Запрашаем у Будслаў (2023)

( 6 Votes )

ЗАПІС УЖО АДКРЫТЫ!

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае усе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Інфармацыя пра пілігрымку:

1. Пілігрымка аднадзённая - 30 чэрвеня (пятнiца).

2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).

3. На вялiкiм прыпынку у в. Вераб'i будзе арганiзаваны просты абед.

4. Прыпынак будзе цiхiм часам адпачынку (1,5 гадзiны).

5. Будзе арганізавана транспартнае суправаджэнне (можна будзе пад’ехаць да прыпынку).

6. Будзе арганізавана медыцынскае суправаджэнне (можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).

7. Запісацца ў пілігрымку можна тут: http://www.end.of.by/helps/piligrim
Запіс да 27 чэрвеня.

 

 

ТОП 10 ПЫТАННЯЎ ПА ПІЛІГРЫМЦЫ

( 1 Vote )


ЗАПІСАЦЦА МОЖНА ТУТ!


1) ЯК ДАБРАЦЦА ДА В. ПУЗЫРЫ?

1 ВАРЫЯНТ:
Прасцей за ўсё дабрацца да в. Пузыры на ўласным аўтамабілі. Вось каардынаты гэтай вёскі на мапе: https://www.google.ru/maps/dir/54.7899753,27.2774534/54.7866017,27.451602/@54.7897514,27.4239341,14z/data=!4m2!4m1!3e0

2 ВАРЫЯНТ:

в. Пузыры знаходзіцца недалека ад чыгуначнай станцыі Будслаў, але у гэтым годзе няма цягнікоў, якія прыбываюць рана раніцай, таму просім сем’і, якія не маюць аўто, але хочуць прыняць удзел патэлефанаваць нам па тэлефонах: (8025) 987 29 28 ці (8044) 719 82 43 і мы паспрабуем вырашыць гэта пытанне індывідуальна. Дзякуем!

 


 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 95 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439