Тэмы пілатажу


Cустрэча 12. Падвядзенне Вынікаў

СУСТРЭЧА 12

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

 

«Асноўнай мэтай Equipes Notre-Dame з’яўляецца дапамога сужэнствам у імкненні да святасці. Ні больш, ні менш».

а. Анры Кафарэль

 

1. Уводзіны

Падчас пілатажу мы супольна прайшлі шлях спазнання харызмы Руху Equipes Notre-Dame. Мы ведаем, у чым заключаецца жыццё суполкі, мы пераасэнсавалі наша сужэнскае і сямейнае жыццё, мы ведаем магчымасці ўзаемадапамогі сужэнстваў з суполкі на сустрэчах і па-за сустрэчамі. Нас злучае прагненне жыцць Евангеллем кожны дзень. Высілкі, якія мы прыкладаем – гэта імкненне ісці за Хрыстом. Мы спазналі радасць ад сустрэчы сяброў. Будзем старацца перажываць гэтую сустрэчу як абавязак «Сядзем разам», але не ў сужэнстве, а ў суполцы.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 11. Ісці за хрыстом у Equipes Notre-Dame

СУСТРЭЧА 11

ІСЦІ ЗА ХРЫСТОМ У EQUIPES NOTRE-DAME

«…Хрысціянскія пары, злучаныя сакрамэнтам сужэнства, пакліканы наследаваць Хрыста. Ісці за Ім шляхам любові, шчасця і святасці. Equipes Notre-Dame, як дар Духа Святога, дадзены сужэнствам усяго свету як дапамога ва ўзрастанні і перажыванні іх сужэнскай духоўнасці».

Даведнік END

1. Уводзіны

Гэта апошняя сустрэча, дзе з дапамогай пілатуючай пары вы знаёміцеся з Рухам Equipes Notre-Dame. Прыйшоў час паразважаць над тым, што вы даведаліся аб Руху. Ці гэтых ведаў для вас дастаткова? Ці ў вашым сэрцы ёсць пытанні, на якія вы шукаеце адказы? Зараз найлепшы час, каб задаць іх пілатуючай пары. Магчыма, веды для вас не з’яўляюцца найважнейшай часткай і вашаму сэрцу бліжэй канкрэтныя прапановы Руху, якія прыносяць змены ў ваша жыццё. Штодзённае сужэнскае і сямейнае жыццё, рэлігійнае жыццё заклікае нас да ўзаемадапамогі ў супольнасці. Падумайце, ці сустрэчы суполкі, ўдзел у пілатажы дапамаглі вам сустрэць Хрыста, пайсці за Ім.

 

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 10. Суполка – месца практыкавання любові да бліжняга

СУСТРЭЧА 10

СУПОЛКА – МЕСЦА ПРАКТЫКАВАННЯ

ЛЮБОВІ ДА БЛІЖНЯГА

 

«Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

1. Уводзіны

Пасля тэм, якія дапамагалі нам паглядзець на сужэнства, на боскую і чалавечую натуру саюзу мужчыны і жанчыны, на сям’ю, якая з’яўляецца плодам любові, прыйшоў час паглядзець на суполку, як на малы Касцёл. Касцёл, у якім ёсць братэрская любоў і ёсць Хрыстос.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 9. Досвед любові ў штодзённым жыцці

СУСТРЭЧА 9

ДОСВЕД ЛЮБОВІ Ў ШТОДЗЁННЫМ ЖЫЦЦІ

 

«…хрысціянская сям’я застанецца домам Бога сярод людзей. А так як Бог жыве там, то гэта месца Яго дзеяння, там Ён робіць тыя цуды, тыя вялікія рэчы, аб якіх вучыць Святое Пісанне. Жыццё хрысціянскага сужэнства – гэта «святая гісторыя», бо гэта гісторыя, якую стварае сам Бог».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Малітва нашай супольнасці суправаджае нас ад першай сустрэчы. Найбольш распаўсюджаная супольная малітва – гэта малітва ў сям’і. Асабліва, калі дзеці малыя, бацькі часта разам з дзецьмі становяцца на малітву. Пасля ў многіх сем’ях гэты звычай па розных прычынах занядбоўваецца. Можна зразумець неахвоту дзяцей у падлеткавым узросце маліцца супольна, але гэта не значыць, што сужэнцы павінны адмаўляцца ад супольнай малітвы. У гэты момант яна асабліва патрэбная ў інтэнцыі дзяцей. Хрыстос пераконвае нас, што там «дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Сужэнская і сямейная малітва асвятляе штодзённае жыццё.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 8. Любоў адкрытая на іншых

СУСТРЭЧА 8

ЛЮБОЎ АДКРЫТАЯ НА ІНШЫХ

 

«Клопат аб узрастанні любові да бліжняга паміж бацькамі і дзецьмі з’яўляецца вялікім трыумфам узаемнай любові сужэнцаў. Я думаю аднак таксама аб тых, хто не мае дзяцей, яны зноў будуць цярпець, бо гэтае цярпенне заўсёды з імі. Абяцаем ім малітву, каб Бог благаславіў іх ласкай плоднасці, так, як яны гэтага прагнуць. А для тых, хто не мае надзеі на магчымасць мець дзяцей, мы просім Бога аб дары вялікай духоўнай плоднасці».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Гэта ўжо восьмая сустрэча. Ход гэтай сустрэчы не будзе адрознівацца ад папярэдніх. Дзелячыся духоўным узрастаннем мы больш часу аддадзім асабістай малітве, якая як пункт высілку была ўведзеная на папярэдняй сустрэчы. Разважанне над фармацыйнай тэмай – гэта магчымасць падумаць пра адкрытасць нашай любові. Нас будуць судзіць з любові, а таму адкрытасць нашай любові – гэта асаблівае патрабаванне.

У першую чаргу наша адкрытасць – гэта адкрытасць на новае жыццё – «пладзіцеся і размнажайцеся». У адваротным выпадку наша любоў можа аказацца непраўдзівай альбо ўвогуле можа быць выражэннем нашай уласнай эгаістычнай любові. На гэтай сустрэчы будзе ўведзены чарговы канкрэтны пункт высілку – правіла жыцця.

 

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 


Старонка 1 з 3

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 151 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439