Заснаванне руху

( 3 Votes )

Рух END узнікае з запатрабавання сэрцаў сужонкаў і вялікай духоўнай дапамогі кс. Каффарэля. У сутнасці, гісторыя END пачынаецца з сустрэчы дзвюх асоб: кс. Каффареля і маладой замужняй жанчыны Розен дэ Монтьямонт, якая шукала ў маладога святара духоўнага кіраўніцтва. Быў 1937 год.(кс.Каффарэл нарадзіўся 30 ліпеня 1903 гады ў Ліёне, памірае 18 верасня 1996 гады) Знайшліся чатыры шлюбныя пары, якія жадалі паўнавартасна перажываць сваё хрысціянства ў сваім шлюбным жыцці. Такім чынам, 25 лютага 1939 годзе адбылася першая сустрэча (чатыры шлюбныя пары і святар) у сямейства Розен і П'ер дэ Монтьямонт. Мэтай іх сустрэч быў агульны высілак, які абапіраецца на вялікую адкрытасць сэрцаў, разуменне Божага плану адносна іх сем'яў. Падчас гэтых першых сустрэч былі адкрыты амаль усе галоўныя тэмы духоўнасці сужонкаў. Гэты перыяд назвалі прароцкай эпохай.

Першая група адкрыла, што:

"асвячэнне ў шлюбе з'яўляецца не толькі магчымым, але і звычайным, бо таемства шлюбу ўяўляе сапраўдную дарогу да святасці. Менавіта праз сакрамант шлюбу любоў, якая злучае Хрыста з Касцёлам, стварае таксама адзінства паміж мужам і жонкай. Чалавечае каханне, асвячоная Богам, вядзе сужонкаў да Яго паводле сваіх уласных правоў. Яны зразумелі, што паслабленне рэлігійнага жыцця ў шлюбе адбываецца з-за падзела кахання чалавечага і кахання Божага. Чалавечае каханне з'яўляецца не толькі адлюстраваннем кахання Бога, але перш за ўсё разумленнем кахання Божага.”

"адкрыта таксама плённасць супрацоўніцтва святара з сямейнымі парамі. Нават назвалі гэту сумесную працу шлюбам двух сакрамантаў: святарства і шлюбу. Святар прыносіць - дактрыну. Сужонкі - досвед, і гэта злучэнне нараджае прыгажосць хрысціянскага жыцця ў шлюбе.”

"іншым каштоўным адкрыццём было выяўленне пераканання, што нішто так не злучае людзей, як сумеснае шуканне і адкрыццё волі Божай, што неабходна для сужонкаў, каб яны цалкам развіваліся."

"таксама адкрыта роля малітвы падчас сустрэч. Кажуць, што малітва з'яўляецца спантанічным адказам на Божаю праўду: яна як сонечны прамень, які вяртаецца да сваёй крыніцы, калі сустракаецца з люстэркам."

Спачатку суполка не мела назвы. Хрост меў месца ўвесну 1939 гады. Аднагалосна названа суполкай NOTR-DAME.

Гады Другой сусветнай вайны і першыя гады пасля вызвалення, хоць вельмі цяжкія, былі перыядам незвычайнага распаўсюджвання END. У 1948 г. існавала ўжо 81 экіпа, у тым ліку 7 у Бельгіі. Вельмі важнай падзеяй для Руху быў год 1947- дакладней 8 снежня 1947 г.- прыняцце Карты END.

Карта стала вялікім поспехам і хоць з'яўляецца вельмі патрабавальнай і дакладнай, аднак не з'яўляецца ў сутнасці цвёрдай. "Дысцыпліна прысутнічае ў Экіпах і так будзе заўсёды. Гэта дзякуючы ёй адлучаюцца ўсе тыя, хто не жадае выконваць правілы. Пачынальна з гэтага моманту ніякая Экіпа не можа пачаць сваю працу, пакуль усе пары, якія яе ўтвораць, не пераканаюцца пасля першых сустрэч, што яны не маюць ніякіх істотных пярэчанняў, якія тычацца духу Руху і яго метадаў. Гэта дагэтуль актуальна. Дысцыпліна не забівае індывідуальнасці. Нават насупраць - развівае яе і ўмацоўвае. Такога выніку можна дасягнуць, бо Экіпы эластычныя. Істотным з'яўляецца тое, каб увесь час лепш разумець, што Рух дае вам у рукі прылады і паказвае спосаб іх выкарыстання; і лічыць вельмі істотным тое, каб пары ўключыліся ў карыстанне імі; што кантралюе спосаб выкарыстання іх, каб вам дапамагчы; урэшце менавіта вы , з дапамогай Божай ласкі, надаяце яму істотнасць і карыснасць.

На працягу некалькіх гадоў Карта зведала розныя мадыфікацыі. У 1973 году выкраслілі апошні параграф. Размаўлялы пра магчымасць мадыфікацыі, бо ў той час кс. Кафарэлл ужо пакінуў END, было прынята рашэнне захаваць гэты дакумент ва ўжо існуючым выглядзе, як сведчанне (харызмы) заснавальніка END. У 1960 году Рух END атрымлівае першае афіцыйнае сцвярджэнне Касцёла ў выглядзе ліста Кардынала Фэльтына, арцыбіскупа Парыжа. Афіцыйнае прызнанне Касцёла ўяўляе сабою свайго роду асвячэнне вялікай справы кс.Каффарэла і сужонкаў.

У 1975 году Папская Рада па свецкіх справах прызнае END як арганізацыю вернікаў, якія выконваюць прадпісанні кананічнага права, як прыватную арганізацыю вернікаў. Потым выйшаў дэкрэт Рады па свецкіх справах у 1992 г. і ў 2002 г.

Дзякуючы кс. Каффарэлу Рух END паказаў сужонкам глыбокі сэнс сакраманту шлюбу, адкрывае перад імі каштоўнасці і багацце малых хрысціянскіх об’яднанняў, а таксама паказвае ім шляхі сузірання Бога ў іх жыцці.

Ян Павел ІІ на 50 -годзе Карты сказаў: "Вельмі важна, каб Экіпы адказалі на заклік Касцёла для новай евангелізацыі, заснаванай на чалавечым каханні і на сямейным жыцці. Сёння Касцёл усё больш мае патрэбу ў свецкіх об’яднаннях сужонкаў з багатай фармацыяй, у якіх вера і жыццё ўзаемна сілкуюць адзін аднаго. На хрысціянскіх парах ляжыць таксама заданне місіі і абавязак дапамогі іншым сем’ям, якія па праве імкнуцца перадаваць свой досвед і даказваюць, што Хрыстос з'яўляецца адзінай крыніцай шлюбнага жыцця."

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 160 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439