СТАТУТ РУХУ СУЖЭНСКАЙ ДУХОЎНАСЦІ «СУПОЛКІ МАЦІ БОЖАЙ»
Важна ведаць
У гэтай публікацыі змяшчаюцца два асноўныя дакументы руху сужэнскай духоўнасці «Суполакі Маці Божай»: «Статут» (1947) і «Што такое суполка Маці Божай?»(1977).
Статут – гэта фундамент, на якім рух, заснаваны айцом Кафарэлем у 1939 г., атрымаў шырокае развіццё ў пасляваенны час і не перастае развівацца ва ўсім свеце. З яго струменіць першапачатковая сутнасць руху, апісаная ў тым духу і прадстаўленая з дапамогаю тых метадаў, якія заўсёды будуць яму уласцівыя. Статут з’яўляецца асноўным дакументам руху і таму мы штораз публікуем яго нанова.
Да яго далучаем дакумент, складзены на 30 гадоў пазней, – «Што такое суполка Маці Божай?». Ён апісвае нормы жыцця сужэнскіх параў руху. З часу апублікавання Статуту рух сапраўды шмат перажыў, ён узрастаў, сталеў і, застаючыся ў сваёй аснове тым жа самым, змяніўся – як дарослы чалавек у параўнанні з дзіцём, якім калісьці быў – у свеце, які таксама змяніўся. Дадзены дакумент, прызнаючы гэты факт, служыць для пастаяннай актуалізацыі мэтаў руху і палягчае іх рэалізацыю.
Актуалізацыя сапраўды абагульняе ўсё багацце руху, набытае падчас яго дзейнасці на працягу доўгіх гадоў, у асяроддзі Касцёла, які перажыў II Ватыканскі Сабор. Яна мае на ўвазе ўпарадкаванне гэтага набытку ў рэчаіснасці цэнтральнай хрысціянскай супольнасці.
Дадзены дакумент палягчае рэалізацыю мэтаў руху тым, што выразна акрэслівае кірункі жыцця, канкрэтныя пункты высілку (прадмет абмену досведам на сустрэчы) і нармальны статут жыцця ў супольнасці. Гэта накшталт люстэрка, адлюстравання, перададзенага кожнай суполцы і кожнай пары руху.
Поўная версія Статута: Версія PDF






