Прыклады жыцця

"Прыктыка чытання жыццёрысаў святых адходзіць каранямі да самага пачатку Касцёла.

Першыя хрысціяне з захапленнем расказвалі адзін аднаму, як іх браты, пакутнікі, аддалі свае жыцці за Хрыста, як былі яны напоўнены моцаю Уваскрослага Езуса. Яны сапраўды сузіралі Езуса ў сваіх братах. Пан і нам дае такія магчымасці, не толькі праз чытанне жыццёрысаў святых, але і праз людзей, якіх Ён ставіць на нашым шляху."

(Stanisław Łucarz SJ, Wpatrzeni w Jezusa, Wyd. WAM, Kraków 2001)

 

 

 

 

Дарагія чытачы, наш рух Equipse Notre-Dame з'яўляецца рухам сужанскай духоўнасці і ставіць моцны акцэнт на духоўныя практыкі (такія як малітву, разважанне, чытанне Слова Божага...).
Сярод гэтых практык Касцёл заўсёды падкрэсліваў немалаважную ролю чытання жыццёрысаў святых і натхнення іх прыкладамі.

Гэта традыцыя з'яўляецца крыніцай узнікнення дадзенай рубрыкі, хоць форма і зусім не адпавядае класічнаму разуменню "хагіаграфіі".

А менавіта я проста хачу кожны тыдзень пісаць невялічкія артыкулы, у якіх буду браць нейкую біблейскую, гістарыную, або нават сучасную сям'ю і вылучаць пэўную тэму (праблему або цноту), якой мы можам навучыцца ад гэтай сям'і.

Вельмі разлічваю на дзве рэчы: на вашую малітву і на адваротную сувязь у выглядзе вашых каментароў.

Хвала Пану!

 


Максім Угорыч






 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 268 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439