Магніфікат

Велічае душа мая Пана,*

і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі.*

І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,*

а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне*

над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы,*

рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.

Скінуў магутных з трона*

і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў,*

а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля,*

памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым,*

Абрагаму і яго патомству навекі

Хвала Айцу і Сыну,*

і Духу Святому.

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,*

і на векі вечныя. Амэн.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 133 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091