Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Падрыхтоу́ка да 20-годдзя Руху END

Шаноўныя сем’і END, дарагія духоўныя дарадчыкі!

Сёлета наш Рэгіён адзначае 20-годдзе існавання Руху END на Беларусі. З гэтай нагоды хочам перш за ўсё падзякаваць Добраму Богу за пакліканне кожнага з нас да святасці дарогай фармацыі менавіта ў гэтай супольнасці, а таксама падзякаваць за 20 год службы Руху END у справе евангелізацыі каталіцкіх сем’яў нашай краіны. Галоўная ўрычыстасць адбудзецца 07.09.2024 у Нясвіжы.

Дарагія сябры, для больш поўнага і глыбокага перажывання святочнай нагоды заахвочваем кожнага добра духоўна падрыхтавацца і прасіць Бога аб багатыя плёны на будучыню ў нашых суполках і для нашага Руху. Таму прапануем усім Вам некалькі ініцыятываў, улучаючыся ў якія мы зможам сёлетнюю гадавіну адзначыць велічна, прыгожа і пабожна.

 

 

Працягваем наша знаёмства з суполкамi Мацi Божай.

Хвала Хрысту! Вас вітаюць дзве суполкi  Руху END з г. Ганцавічы.

 

Дзелімся радаснай падзеяй - 7 студзеня яшчэ адна сужэнская пара далучылася да Руху END!

Хвала Хрысту!

Дзелімся радаснай падзеяй - 7  студзеня яшчэ адна сужэнская пара далучылася да Руху END!

Хвала Пану!

Прапануем блiжэй пазнаёмiцца з гэтай сям'ёй.

Виталий и Надежда Шарко

 

Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай

13 студзеня ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай. На сустрэчу прыехалі сем’і з Паўночнага і Паўднёвага сектарау́. Усяго было каля 70 дарослых, 50 дзяцей і 5 духоўных дарадчыкаў.