Цудоўным сямейным уiк-эндам 18-20 кастрычнiка скончылiся рэкалекцыi Руху END 2024 года. Гэта быў апошнi трэцi тур рэкалекцый на тэму "Эўхарыстыя ў сужэнскім жыцці". 18 сямей з розным вопытам сумеснага жыцця прыехалi ў г. Баранавiчы, каб духоўна перазагрузiцца i напоўнiцца. Адзiн з удзельнiкаў рэкалекцый ахарактарызавау́ сустрэчу так: "гэта быў сплаў маладосцi i вопыту». Сужэнствы вельмi ўдзячны кс. Юрыю Пракапюку i с. Паўле Бобeр MSF за глыбокiя канфeрэнцыi, чулыя парады, гумар, а сем'ям – за адкрытасць i шчырасць.
Дзякуючы ахвярнасцi анiматараў Яўгенii Раткевiч, Анастасii Кардаш i дапаможнага анiматара Алесi Меляшкевiч, якiя займалicя з дзеткамi (праводзiлi розныя цiкавосткi для ix), бацькi мелi магчымасць прысвяцiць час паглыбленню сужэнскix узаемаадносiн, размовам.
Уражаннi некаторых у́дзельнiкау́ рэкалекцый:
Мiкалай Меляшкевiч, п. Негарэлае
«Калі хто спытае ў нас,
Што за дзіўны, цудны час?
Рэкалекцыі? Ці як?
Так сябры мае! Усё так.
Вечар. Пятніца. Па працы
Заязджаем мы ў палацы.
Артур і Каця сустракаюць,
Па пакоях праваджаюць.
Стомлены ты, спрацаваны.
Лекі ёсць! – Сустрэча з Панам!
Знаёмства. Вечар. Мы з сябрамі.
А па духу то – з братамі!
Канферэнцыі… Што мёд!
Ну ксёндз Юрый! Ну магёт)))
Сястра Паўла не адстала,
Вельмі добра разважала.
Адарацыя! Пан з намі!
Споведзь. Скруха са слязамі…
Гэта твой час – кожны знае,
Езус тут – Ён нас чакае!
Ружанец. Спеў. Падсумаванне.
Збор. Абед і развітанне.
Благаслаў нам добры Божа,
Без Цябе мы жыць не зможам!»
Вадим и Ирина Волошины, г. Пинск
Мы приняли участие в реколлекциях впервые и теперь понимаем, что это не последний раз. На время реколлекций мы отдалились от повседневной жизни и погрузились в атмосферу, в которой по-особому сблизились друг с другом, вместе осознанно поразмышляли над Божьим Словом, проанализировали свой супружеский путь, познакомились с открытыми и доброжелательными супружескими парами – единомышленниками. Время, проведённое на реколлекциях, пролетело быстро и полезно. Программа была насыщенной, интересной и непринуждённой. Понравились конференции и медитация. Особенно тронули свидетельства супружеских пар. Благодаря реколлекциям мы духовно перезагрузились. Хвала Пану!
Лилия Горбунова, п. Новая Мышь
Реколлекции дали мне возможность более глубоко войти в тему Евхаристии. Размышляя, за что я благодарю Бога, кроме как за жизнь, за любовь, за семью, за отпущение грехов, я поняла самое главное: важно благодарить Бога за Его жертву, которую он принёс ради нас, послав нам Своего Сына. И если бы не Иисус Христос, не Его жертва на кресте, у человека не было бы никакого шанса получить жизнь вечную. Именно поэтому для меня Евхаристия – это, прежде всего, благодарность Богу за то, что Он приходит к нам во время каждой Евхаристии, чтобы спасти всех тех, кто просит помощи.
Евгений и Мария Новиковы, п. Новая Мышь
На реколлекциях в Барановичах наша семья была впервые. Благодаря конференциям кс. Юрия и с. Павлы, мы узнали для себя столько нового из Библии и ещё раз убедились в том, что БИБЛИЯ – КНИГА ЖИЗНИ, наш путеводитель! Семейная атмосфера встречи, Адорация перед Святыми Дарами и очень искренние, откровенные свидетельства других семейных пар помогли нам посмотреть друг на друга другими глазами. В движении мы с 2015 года, в 2017-м приняли Карту, но у нас не получалось выполнять практику "Сядзем разам". По возвращении домой, вечером, мы ещё раз прочитали отрывки из Евангелия и обсудили законспектированный нами материал с конференции с. Павлы и впервые очень откровенно поговорили друг с другом, а в конце ещё раз повторили «Гимн любви». Мы очень благодарны ответственным нашего движения за эту возможность пережить вместе эти реколлекции!!! Уезжая, мы приняли решение участвовать в реколлекциях каждый год! Хвала Пану!
Анастасия Кардаш, аниматор, г. Новогрудок
Я хочу поделиться своим небольшим свидетельством, как меня пригласили послужить аниматором с детьми на реколлекциях END. Моя подруга написала мне, что срочно нужен аниматор для детей на реколлекциях. Я согласилась, практически не раздумывая, ведь я очень люблю такое служение! Были, конечно, искушения и небольшие препятствия, но все произошло по Божьему плану и я поехала. Дети – это отражение Божьей любви, все разные, но такие удивительные. Мне было так легко с ними, они могут с тобой и бегать, и разговаривать на уже более серьезные темы. Бог заботился о каждом из нас, и я в этом еще раз убедилась! Я не только служила детям, но и провела время с Богом и прекрасными родителями этих замечательных детей! Хвала Пану Богу за это время!
Валерый i Святлана Шумейка, г. Нясвiж
Вялікі дзякуй за арганізацыю рэкалекцый. Усё адбылося як было патрэбна Богу. Дзякуем кс. Юрыю і с. Паўле за плённыя канферэнцыі, пасля якіх можна было паразважаць у цішіні над сабой і сваім жыццём, абмеркаваць з сужонкам розныя жыццёвыя пытаннi, на якія натхніў Дух Святы. Рэкалекцыі адбыліся на Хвалу Пана. Гэта быў цудоўны плённы час, каб перазагрузіцца і аднавіць свае сужэнскія і сямейныя адносіны.
Франц Доўнар, п. Негарэлае
Мы з жонкай удзельнічалі ў рэкалекцыях ужо шмат разоў. Кожныя рэкалекцыі своеасаблівыя і перажываюцца па-рознаму. І чарговыя прынеслі нам свае плёны і вялікі духоўны зарад. Нам вельмі спадабаліся канферэнцыя кс. Юрыя і лекцыя с. Паўлы. Вельмі кранула Адарацыя з медытацыяй, падчас якой можна было пабыць сам-насам з Панам Богам, паглядзець на сябе і на сужонку з іншага боку. За час, праведзены на рэкалекцыях, мы прааналізавалі свае адносіны з жонкай і, наогул, усё сямейнае жыццё. Вялікі дзякуй арганізатарам рэкалекцый, кс. Юрыю, с. Паўле і ўсім сем’ям за іх духоўныя сведчанні. Хвала Пану!
Сужэнства Васiль Цімашчук i Галiна Руткоўская, г. Пiнск
Наша сям'я была на рэкалекцыях упершыню, так як Карту руху мы прынялі толькі ў мінулым годзе, хоць сябрамі эндаўцаў былі ўжо даўно. Ехалі з радасцю і надзеяй, што атрымаем многа карыснага. Так і сталася. Хоць наш сямейны стаж складае амаль 44 гады, але нам удалося як бы збоку паглядзець на сябе і ўбачыць тое, што можа зрабіць нашыя адносіны лепшымі: не толькі слухаць адно аднаго, але і чуць. А таксама заўсёды дараваць, не чакаючы, хто першым зробіць гэты крок. Дзякуем усім, асабліва сям'і Ваяводскіх, за цёплую атмасферу падчас рэкалекцый. Хвала Пану!
Тэкст: Кацярына Ваяводская
Фота: Iрына Дзердзей, Яўгенiя Раткевiч, Анастасiя Кардаш
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылкам: