Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Зварот духоўнага дарадчыка рэгiёна да ЭНДаўцаў з нагоды малiтоўнай падрыхтоўкi да юбiлейнага 2025 года хрысцiянства

Любыя ЭНДаўцы, шаноўныя духоўныя дарадчыкі!

Перад намі важная падзея ў жыцці Паўсюднага Касцёла — Юбілейны 2025 год хрысціянства. Папа Францішак зацвердзіў дэвіз Юбілею — «Пілігрымы надзеі», а мітрапаліт Мінска-Манілёўскі Юзаф Станеўскі ў сваім пасланні прадставіў духоўную праграму для Беларусі — «Прысвячэнне Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі». Між іншым ён напісаў: «Шчыра запрашаю і заахвочваю манаскія, рэлігійныя супольнасці і рухі, любую моладзь і ўсіх вернікаў да гэтай малітоўнай акцыі, падчас якой будзем дзякаваць за 2025 гадоў хрысціянства і перапрашаць Бога за грахі свету. Праз набажэнства да Божай Міласэрнасці будзем выпрошваць у Міласэрнага Бога літасці для свету і нашай краіны, для ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека. Будзем прасіць Міласэрнага Езуса, каб схіліўся над намі, грэшнымі, вылечыў нашую слабасць, знішчыў усялякае зло і дазволіў усім жыхарам зямлі спазнаць Яго міласэрнасць, каб у Табе, Трыадзіны Божа, яны заўсёды знаходзілі крыніцу надзеі».

 

Рух Equipes Notre-Dame на Беларусі адзначыў свой 20-гадовы юбілей!

7 верасня 2024 года  рух сужэнскай духоўнасцi (Equipes Notre-Dame) на Беларусі адзначыў свой 20-гадовы юбілей!

 

Просiм вас аб малiтве за спачылую Уршулю - дачку Пау́ла i Хэлены Кукаловiч

Хвала Хрысту!

Паважаныя сябры, просiм вас аб малiтве за спачылую Уршулю - дачку  Пау́ла i Хэлены Кукаловiч з Польшчы (Павел i Хэлена былi парай Суперэгiёна, шмат намаганняу́ прыклалi для развiцця Руху END, многiя з нас ix памятаюць, яны не раз былi у́ Беларусi).

 

Адбылiся рэкалекцыi END

2-4 жніўня 2024 года ў Баранавічах прайшоў другi тур рэкалекцый для сямей END на тэму "Эўхарыстыя ў сужэнскім жыцці". 12 сямей разам са сваiмi дзецьмi (усяго было больш за 20 дзяцей) з'ехалiся разам, каб напоўніцца духоўна і фізічна. Радасна ад таго, што 6 сямей прыехалі ўпершыню.

 

Международная встреча ЕND в Турине. Впечатления наших эндовцев о поездке

Международная встреча семей движения END в Турине произвела на нас огромное впечатление своим масштабом, величественностью и духовностью. Все шесть дней были насыщены и наполнены новыми знаниями, знакомствами, экскурсиями и подкреплены Евхаристией.

 


Старонка 6 з 47

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 254 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091