Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Важная падзея у́ жыццi руху END

27 кастрычнiка 2024 г. рух сужэнскай духоу́насцi Equipes Notre-Dame  папоу́нiу́ся новай сям"ёй. Дабаровiч Дзмiтрый i Каралiна афiцыйна, на Святой Iмшы у́ парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi, прысвяцiлi сваю сям'ю Найсвяцейшаму сэрцу Езуса, прыняу́шы Евангелле за Канстытуцыю сваёй сям'i.

 

Адбылiся рэкалекцыi Руху END

Цудоўным сямейным уiк-эндам 18-20 кастрычнiка скончылiся рэкалекцыi Руху END 2024 года. Гэта быў апошнi трэцi тур рэкалекцый на тэму "Эўхарыстыя ў сужэнскім жыцці". 18 сямей з розным вопытам сумеснага жыцця прыехалi ў г. Баранавiчы, каб духоўна перазагрузiцца i напоўнiцца. Адзiн з удзельнiкаў рэкалекцый ахарактарызавау́ сустрэчу так: "гэта быў сплаў маладосцi i вопыту». Сужэнствы вельмi ўдзячны кс. Юрыю Пракапюку i с. Паўле Бобeр MSF за глыбокiя канфeрэнцыi, чулыя парады, гумар, а сем'ям – за адкрытасць i шчырасць.

 

Зварот духоўнага дарадчыка рэгiёна да ЭНДаўцаў з нагоды малiтоўнай падрыхтоўкi да юбiлейнага 2025 года хрысцiянства

Любыя ЭНДаўцы, шаноўныя духоўныя дарадчыкі!

Перад намі важная падзея ў жыцці Паўсюднага Касцёла — Юбілейны 2025 год хрысціянства. Папа Францішак зацвердзіў дэвіз Юбілею — «Пілігрымы надзеі», а мітрапаліт Мінска-Манілёўскі Юзаф Станеўскі ў сваім пасланні прадставіў духоўную праграму для Беларусі — «Прысвячэнне Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі». Між іншым ён напісаў: «Шчыра запрашаю і заахвочваю манаскія, рэлігійныя супольнасці і рухі, любую моладзь і ўсіх вернікаў да гэтай малітоўнай акцыі, падчас якой будзем дзякаваць за 2025 гадоў хрысціянства і перапрашаць Бога за грахі свету. Праз набажэнства да Божай Міласэрнасці будзем выпрошваць у Міласэрнага Бога літасці для свету і нашай краіны, для ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека. Будзем прасіць Міласэрнага Езуса, каб схіліўся над намі, грэшнымі, вылечыў нашую слабасць, знішчыў усялякае зло і дазволіў усім жыхарам зямлі спазнаць Яго міласэрнасць, каб у Табе, Трыадзіны Божа, яны заўсёды знаходзілі крыніцу надзеі».

 

Рух Equipes Notre-Dame на Беларусі адзначыў свой 20-гадовы юбілей!

7 верасня 2024 года  рух сужэнскай духоўнасцi (Equipes Notre-Dame) на Беларусі адзначыў свой 20-гадовы юбілей!

 

Просiм вас аб малiтве за спачылую Уршулю - дачку Пау́ла i Хэлены Кукаловiч

Хвала Хрысту!

Паважаныя сябры, просiм вас аб малiтве за спачылую Уршулю - дачку  Пау́ла i Хэлены Кукаловiч з Польшчы (Павел i Хэлена былi парай Суперэгiёна, шмат намаганняу́ прыклалi для развiцця Руху END, многiя з нас ix памятаюць, яны не раз былi у́ Беларусi).

 


Старонка 4 з 45

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 66 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091