10 лютага ў рамах падрыхтоўкі да святкавання 20-годдзя нашага Руху на Беларусі Экіпа Паўночнага Сектара здзейсніла пілігрымку з Мінска ў Браслаў да Маці Божай Каралевы азёраў.
Мы зрабілі некалькі прыпынкаў – ў Мядзелі, Паставах, Шаркаўшчыне, Удзеле, Глыбокім. Наведалі Відзы і Мосар. Усюды нас нас гасцінна сустракалі.
Мы даведаліся пра гісторыю касцелаў, маліліся каля абразоў Маці Божай, аддаючы у Яе апеку наш Рух, усіх арганізатараў святкавання 20-годдзя Equipes Notre-Dame, міжнародную сустрэчу ў Турыне.
Прасілі дароў Духа святога для сужэнцаў, якія будуць весці пілатаж у новых суполках. І за тыя сем’і, якія будуць іх прымаць.
Таксама прасілі аб беатыфікацыі а. Кафарэля.
Дзякуем Богу за гэты радасны дзень!
Хвала Пану!
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці