Прысядзем разам
Хвала Пану! Сёння распачынаем з Вамі новую рубрыку «Прысядзем разам». Гэты выраз , напэўна, усім Вам вядомы, таму што з’яўляецца адной з абавязковых умоў нашай суполкі END. Сёння пойдзе размова менавіта пра гэта заданне, бо ў многіх сем’ях нашага руху яно выклікае цяжкасці і неабходна прыкласці шмат намаганняў , каб штомесяц яго якасна выканаць.
Показать полностью..
Паспрабую даць Вам нейкія парады, якія дапамогуць Вашым сем’ям не забыць пра гэту важную справу, а таксама зрабіц
ь яе цікавай і доўгачаканай.
Спачатку паспрабуйце вызначыць дзень , у які Вы штомесяц будзеце збірацца для размовы . Гэта можа быць нейкая важная дата для Вашай сям’і, напрыклад, дзень нараджэння, дзень Вашага знаёмства і г.д. У нашай сям’і гэта дзень шлюбу 21 жніўня (менавіта таму я вырашыла праводзіць рубрыку ў гэты дзень)). Такім чынам, Вы зможаце загаддзя падрыхтавацца і адкласці ўсе справы на гэты дзень або вечар.
Наступная парада датычыцца больш жанчын. Пастарайцеся зрабіць асаблівую атмасферу дома: прыгатуйце смачную вячэру (напрыклад, любімая страва Вашага мужа); запаліце свечкі; адзеньце прыгожую сукенку; калі ў Вас ёсць маленькія дзеці, пакладзіце іх трохі раней спаць, каб ніхто Вам не перашкаджаў і Вы змаглі ўдзяліць гэты час адзін аднаму.
Таксама важна распачаць гэта заданне з запаленай свечкі і малітвы да Духа Святога, каб Ён дапамог раскрыць Вашыя сэрцы і знайсці патрэбныя і важныя словы.
Тое, як Вы будзеце праводзіць заданне «Прысядзем разам», з’яўляецца справай вельмі індывідуальнай, таму ў кожнай сям’і гэта можа адбывацца па-рознаму. Галоўнае, каб пад час Вашай малітвы і размовы прысутнічаў Пан Бог.
Не турбуйцеся, калі ўсё не атрымаецца з першага разу! Часам патрэбны не адзін месяц і нават не адзін год, каб зрабіць гэту справу дасканалай. Галоўнае – Ваша малітва ў гэтым накірунку і жаданне стаць лепшым.
Пад час сустрэчы Вашай экіпы можаце папрасіць святара і іншыя сем’і маліцца за Вашу сям’ю ў інтэнцыі добрага правядзення задання.
Некалі пад час рэкалекцый чула аб тым, што сужонкі пад час «Прысядзем разам» пачынаюць выясняць адносіны і сварыцца. Калі ласка, памятайце аб тым, што ўсе мы не ідэальныя, таму вучыцеся слухаць адзін аднаго.
Не ведаю ці будуць мае парады карыснымі для Вас і Вашай сям’і, але спадзяюся на гэта. Чакаю Вашыя каментарыі наконт атрыманай інфармацыі. Можа Вы зможаце даць нейкія свае парады, якія дапамагаюць Вашай сям’і выконваць «Прысядзем разам».
Хвала Пану!
Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу