Хвала Хрысту!
Доўга думала аб чым напісаць сваю першую рубрыку і вырашыла пачаць з разважанняў пра арганізацыю вольнага часу у сям’і.
Станаўленне і развіццё чалавека пачынаецца ў сям’і.
Самыя яркія ўражанні ў дзяцей застаюцца ад сумесных паездак з бацькамі на адпачынак. Дзеці з задавальненнем распавядаюць сваім сябрам аб тым, дзе яны былі, што бачылі, як збіралі грыбы і ягады, купаліся. Дзіця заўсёды мае патрэбу ў зносінах з іншымі людзьмі, у першую чаргу бацькамі.
Показать полностью..
Звыча
йна ў размовах з дзецьмі дарослыя часцей за ўсё закранаюць тыя тэмы, якія, з іх пункту гледжання, адпавядаюць узроставым інтарэсам малых: школьныя справы, сябры, настаўнікі. Сямейныя праблемы, па меркаванню бацькоў, асаблівай цікавасці для іх не ўяўляюць.У выніку, шмат падлекткаў сапраўды амаль нічога не ведаюць аб сваёй сям’і: ні радаслоўнай, ні дзе і кім працуюць бацькі, чым яны займаюцца ў вольны час, з чаго складаецца даход і якой працай ён дастаецца.
Важнае месца ў арганізацыі вольнага часу сям’і займаюць традыцыі і звязаныя з імі сумесныя справы. Вельмі добра, калі бацькі вучаць дзяцей малітве праз уласны прыклад, калі разам чытаюць Біблію, ходзяць у Касцёл. Яны запаўняюць вольны час і з’яўляюцца залогам шчасця і ўзаемапаразумення. У такой сям’і няма месца шкодным звычкам, адчужанасці, азлобленасці. У дзіцяці, якое расце на добрых традыцыях, паступова фарміруецца вобраз сям’і, які ён пранясе праз усё жыццё. І гэта залог таго, што дарослым ён створыць сваю, заснаваную на каханні, павазе адзін да аднаго і сумесных агульных справах.
Формы арганізацыі сямейнага вольнага часу вельмі разнастайныя. Гэта святы, наведванне музеяў, прагулкі, паходы, гульні і шмат іншага. Задача бацькоў—усё метадычна граматна выкарыстаць.
Найбольш традыцыйным сямейным святам з’яўляецца дзень нараджэння. Дзеці, як правіла, з нецярпеннем чакаюць свой. Вельмі важна, каб ён запомніўся не толькі колькасцю падарункаў, але і цікавай арганізацыяй. Бацькам трэба памятаць, што дзень нараджэння дзіцяці—гэта яго свята. Сёння я прапаную Вам некалькі ідэй да святкавання дзіцячага дня нараджэння.