Прыгажосць пiлiгрымкi заключаецца у тым, што ты засяроджаны не на штодзённай шэрасцi, турботах, клопатах, а ты па просту захапляешся прыгажосцю жыцця: прырода з яе бязмежнымi палямi, каласамi, лясамi, рэчкамi, такiм прыгожым небам, непауторным заходам сонца, цёплым даждом i роснай траукай...прыгажосць духа малiтвы, прыгажосць сваёй душы, створанай Богам,
Показать полностью… прыгажосць душы iншага чалавека, якi побач iдзе да Мацi Божай у Будслау!!!…прыгажосць чалавечых адносiн, усмешкi, позiркi пяшчоты i шчасця, радасцi, любовi...прыгажосць спеву, якi можа падняць твой настрой да нябёс, а можа суцiшыць твой боль i супакоiць мiтусню у сэрцы.
..разжалiць да слёз... прыгажосць цiшынi i задумення падчас пiлiгрымавання - гэта скарб!!! I больш за усё - гэта захапленне чалавечай, простай людской надзеяй на цуд Божы: кожны пiлiгрым нясе у сваiм сэрцы iнтэнцыю, просьбу да Апякункi Беларусi, кожны верыць у моц малiтвы i калi падае нiцма на каленi перад вобразам Матулi, то з вачэй капаюць слёзы надзеi...слёзы веры, надзеi i любовi...кожны мае свой боль i клопат, якi хоча даверыць Марыi! Можа i слоу прыгожых не падабрау на малiтве, можа ад стомленасцi словы просьбау губляюцца i блытаюцца...але ты верыш, што Марыя усё разумее i чуе тваё сэрца...i я ведаю, што неаднойчы здзяйснялiся цуды навяртання, аздараулення, нават у маiм жыццi Марыя выпрасiла у Бога цуд-ласку, праз гэта я яшчэ больш навучылася давяраць Богу i менш сумнявацца i баяцца болю, перашкод...
Прыгажосць пiлiгрымкi у тым, што да хаты ты вяртаешся ШЧАСЛIВЫМ, перапоуненым святлом i любоую i чакаеш наступнай пiлiгрымкi!!!! а у наш час людзi, што толькi не робяць, каб стаць шчаслiвымi :едуць за мяжу, крадуць, пьюць, забiваюць, багацеюць...але прыходзяць да высновы, што не у гэтым шчасце чалавечае, не у гэтым.... Проста прыходзь да Марыi, не трэба нiякiх заробкау на адпачынак у Грэцыi, проста вазьмi сваё сэрца, ружанчык i просьбу i кроч у Будслау!!!!
неяк вось у гэтым годзе так адгукнулася у сэрцы...;)))