Дзякуем усім сем'ям...

( 2 Votes )


АПЛАТКОВАЕ СПАТКАННЕ 2015

Дзякуем усім сем'ям, якія знайшлі час і магчымасці прыехаць на Аплатковае спатканне у Мінск. Асабліва дзякуем тым сем'ям, якія праявілі ініцыятыву і сталі прадстаўнікамі свайго рэгіену у конкурснай праграме " Містар і Місіс Экіп Нотер-Дам". Дзякуем вам за вашу смеласць і актыўнасць! Шчыра дзякуем таксама сем'ям і духоўным дарадчыкам , якія непасрэдна далучыліся да арганізацыі гэтай сустрэчы.
Ведаем, што шмат сямей з розных куточкаў нашай краіны вельмі жадалі быць на спатканні, але па якіхсьці прычынах не атрымалася.
Дзякуючы намаганням кс.

Андрэя Сіповіча сёння на нашым сайце і ў групе будзе магчымасць праглядзець усей сям'ей запісы асноўных момантаў сустрэчы і такім чынам далучыцца да агульнага святочнага настрою.
Традыцыйна на нашым сайце будзе запушчаны Марафон каментарыяў, у якім вы зможаце пакінуць свае водгукі, пажаданні і заўвагі. Запрашаем усіх далучыцца!

Яшчэ раз усім шчыра дзякуем! Хвала Пану!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 214 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091