ЛАНЦУЖОК Equipes Notre-Dame
Рух сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у гульні "ЛАНЦУЖОК Equipes Notre-Dame"!
Cёння мы распачынаем трэццяе кола нашага ланцужка розыгрышам знакамітай хрысціянскай кнігі "БОГ ПАДАРАВАЎ МНЕ ДРУГІ ШАНЕЦ" і кнігі для чытання разам з дзеткамі "ЯКАБ І КАТАРЫНА". Менавіта, гэтыя кнігі прадставіла для розыгрышу Алена Доўнар, якая стала пераможцам мінулай гульні.
Для ўдзелу ў гульні дастаткова:
зрабіць рэпост гэтага запісу
быць гатовым стаць наступным звяном у ланцужку*
* Роўна праз месяц мы выпадковым чынам вызначым пераможцу нашай гульні і адправім яму кнігу. Пасля гэтага пераможца павінен выставіць сваю кнігу і ўжо ў наступным месяцы мы разыграем і яе... І так па ланцужку ...
Не абавязкова для ўдзела ў гульні набываць новую кнігу. Гэта можа быць як кніга на хрысціянскую тэматыку, так і любая мастацкая кніга з глыбокім сэнсам ці пазітыўным настроем!!!
Пераможца ланцужка і новы ўладальнік кніг будзе аб'яўлены 22 снежня ў другой палове дня!
Жадаем усім Божай радасці !!!






