НОВЫ БУКЛЕТ Equipes Notre-Dame
Не так даўно мы распачалі падрыхтоўку новага буклета , у якім будзе размешчана самая актуальная і падрабязная інфармацыя пра наш рух.
Адным з падзелаў гэтага буклета будзе рубрыка " Пытанне - Адказ". На гэтых старонках мы хочам размясціць пытанні, якія часцей за ўсё задаюць людзі, якія цікавяцца дзейнасцю Equipes Notre-Dame, і адказы на іх.
Звяртаемся да вас з вялікай просьбай дапамагчы нам знайсці гэтыя пытанні. Успомніце, калі ласка, са сваёй уласнай практыкі, пра што вас пытаюцца часцей за ўсё і напішыце аб гэтым у каментарыях.
Упэўнены, што з Божай дапамогай, мы разам зможам падрыхтаваць цікавы буклет, які будзе цікава пачытаць, а не толькі пакласці дзесьці на паліцу.
Хвала Пану!






