АПЛАТКОВАЕ СПАТКАННЕ 2016
Хвала Пану!
Вось ужо и распачынаецца падрыхтоўка да Аплатковага спаткання 2016. Здаецца што яшчэ ўчора друкавалі спеўнікі на пілігрымку, а вось ужо сёння абмяркоўваем пытанне са Св. Мікалаем. Час бяжыць вельмі хутка.
Сення публікуем інфармацыю для ўдзельнікаў святочнай праграммы "Містэр і Місіс Equipes Notre-Dame", якая датычыцца візітоўкі.
ІНФАРМАЦЫЯ
1. Вялікі дзякуй усім сужанствам, якія ўжо згадзілася стаць прадстаўнікамі на конкурсе ад свайго рэгіёну!
2. Вялікі дзякуй нашым сувязным парам за актыўнае распаўсюджванне інфармацыі пра конкурс і іншая справы, якія датычацца дзейнасці руха у свеце і на Беларусі.
3. Шчыра заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе сем’і, якія вельмі жадаюць прыняць удзел, але пакуль маюць сумненні.
4. Усё што патрэбна для ўдзелу ў конкурсе - падрыхтаваць візітоўку ад сваёй сям’і прыкладна на 5 хвілін. Гэта можа быць аповед пра сваю сям’ю, музычны ці тэатральны нумар... і любы іншы варыянт прэзентацыі сваей сям’і ці свайго рэгіёну.
5.Пры неабходнасці выкарыстання ў візітоўцы рэквізіту - калі ласка, паведамце аб гэтым сваім сувязным парам.
Вельмі просім усе сем’і нашага руху падтрымаць удзельнікаў конкурса і дапамагчы у падрыхтоўцы візітоўкі! Хвала Пану!
П. С. Кожную сераду ў групе и на сайце будзе публікавацца самая апошняя інфармацыя наконт Аплатковага спаткання 2016!
Пакідайце, калі ласка, свае пытанні ў каментарыях.
Маем надзею, што хутка ўсе сустрэнемся! З Богам!







