
ДЗЕ ТВАЁ МЕСЦА?...
Сёння, у Вялікую Пятніцу пачула мудрыя словы казання,а дакладней пытанне:"Дзе тваё месца на Кальварыі?"
Сапраўды,дзе маё месца на Кальварыі?...дзе я там?ці бачу ўвогуле я сябе там,з Езусам,які нёс Крыж...можа для мяне гэта проста дзіўная гісторыя смерці,нейкі факт,які традыцыйна ўсе адзначаюць як свята Пасхі?!можа мне цікавей
фарбаваць яйкі і есці пірагі,чым прыйсці да Гроба Божага,каб унікунць хоць крыху гэтага болю,які адчуў Езус на Крыжы!?можа мне цікавей рабіць геніральную уборку перад святам,чым прыйсці і пакаяцца за тое зло,боль,якія чыніў на працягу года сваім блжнім.
..упэўнена,што свянцонка на Вялікдзень ёсць ва ўсіх,нават у тых,хто і ў Касцёл не прыйшоў....але вось ці ёсць у сям'і малітва,скруха за грахі...ці кожны з парафіі прыйшоў на Вялікі Трыдуум,каб перажыць духоўна Мукі Хрыста...ці задумваўся кожны,дзе ён знаходзіцца на Кальварыі,ды і ці ведае,што такое Кальварыя....так ёсць такія людзі,што не ведаюць...ні Кальварыі,ні Бога...
Чалавеча,дзе тваё месца на Кальварыі...дзе ты там???Святар,можа ты стаміўся прамаўляць,любіць людзей,як сваіх дзяцей,можа ты стаміўся слухаць нашыя грахі ў канфесіанале,можа не хапае лагоднасці,хвілінкі,каб спыніцца ля таго,хто прагне ўвагі...Святар,дзе ты там???Дзе тваё месца на Кальварыі???Урач,можа ты стаміўся быць моцным у сваёй справе,можа стаміўся ад людзей,якія прыходзяць да цябе толлькі з бедамі і толькі з хваробамі,можа ты стаміўся лячыць нашыя органы,цела...аперацыйны стол,як канфесіянал...усё на тваіх чалавечых плячах...урач,можа ты злы на Бога,бо не дае табе выратаваць тых,каго табе давялося лячыць...урач,можа ты забыўся,што ты не Бог і ты не маеш улады забіваць дзяцей праз аборт....дзе ты там????Дзе тваё месца на Кальварыі???Настаўнік,можа ты стаміўся працаваць за нішто,за капейкі...можа ты стаміўся ад безсэнсоўных паперак,неадукаваных і хамлівых бацькоў,ад абарзеўшых дзяцей...можа ты стаў настаўнікам 2015 года дзеля грашовай прэміі,а не таму што ты настаўнік ад Бога...можа ты стаміўся цаніць сваю прафесію,бо яна патрабуе ад цябе заўсёды аддаваць сябе самога дзецям,цалкам...Дзе ты там???Дзе тваё месца на Кальварыі???Матулі,можа вы стаміліся працаваць днём і ноччу...можа крыўдна,калі ваш труд ніхто не ацэніць і не заўважыць...можа цяжка быць добрым прыкладам для дзяцей,а для мужа- гонарам...можа ня спіцца начамі,бо дзеці хварэюць...можа Бог да цябе несправядлівы,бо мужык п'е,б'е...можа рукі твае стаміліся прасаваць,гатаваць,абдымаць,упрыгожваць...можа не маеш спакою і ласкі,бо сама не даеш яе іншым...можа шмат крыўд і мала любові...Дзе там ты???Дзе тваё месца на Кальварыі???
Бацька,можа стаміўся жыць толькі тым,што трэба зарабляць грошы,грошы,грошы...можа стаміўся ад дзяцей,якія шумяць і гоцаюць,калі ты адпачываеш пасля працы...можа Бог табе і не патрэбен,бо чым жа ж ты не Бог,ты ж мужчына,а мужчынам Бог не патрэбен,хіба толькі перад смерцю...можа Бог табе і не патрэбен,бо жонка за цябе моліцца,бо ты вельмі важны чалавек...можа ты стаміўся быць мужным ва ўсіх сваіх учынках...можа не ўмееш прасіць прабачэння,можа не шкадуеш за грахі...Дзе ты там???Дзе тваё месца на Кальварыі???
Чалавеча,можа ты стаміўся быць чалавекам?можа і не патрэбна табе гэтая Мука Пана,Кальварыя,Крыж...можа неяк пражывеш ты і без гэтага ўсяго??...навошта ўнікаць,пазнаваць...як памру- памоляцца,адмовяць Вяночак,усё зробяць як трэба....толькі гэта не ўратуе цябе...толькі як прыйдзе час,то будзе вельмі страшна і цяжка на душы...будзе вельмі адзінока...і будзеш прагнуць любові і прабачэння...але не знойдзеш іх....бо дзе ты быў,калі Езус Цябе клікаў,кожную нядзелю,кожны дзень,калі Езус казаў табе "Прагну",Ён прагнуў тваёй любові,твайго часу, твайго сэрца,твайго пакаяння...дзе ты быў...а зараз табе страшна...у агоніі смерці страшна...і не хочацца так адыходзіць,калі ты нейкі пакінуты....Дзе ты там????Дзе тваё месца на Кальварыі,чалавек???можа прыбіваеш сваімі грахамі Хрыста,можа стараешся выбегчы з натоўпу,але баішся,можа шкадуеш за грахі,як Марыя,Пётр...а можа цябе няма на Кальварыі- і ты проста фарбуеш яйкі,пячэш пірагі і думаеш "галоўнае,каб свянцонка была на стале!"...можа цябе няма пад Крыжам Хрыста,можа ты спраўна спраўляеш традыцыі,але не любіш Бога на Крыжы,у крыві,брудзе...апляванага,прыніжанага....лягчэй любіць прыгожыя яечкі,дэкарацыі ў Касцёле і вясёлыя жачыкі...лягчэй...а вось Бога?!...
Дзе тваё месца на Кальварыі????
неабавязкова ставіць лайкі і каментаваць,не для лайкаў пісала....проста пачытайце для сябе)







