Вялікі Чацвер – гэта дзень успаміну ўстанаўлення Сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства, гэта свята ўсіх Святароў. Гэта адзіны дзень на працягу года, калі мы з большай свядомасцю можам прыгадаць сабе, колькі ж мы маем, дзякучы паслузе святара.
Дарагія нашыя Святары!
Дзякуем Вам за вашу прысутнасць, за вашу душпастырскую працу і за магчымасць прыблізіцца да Хрыста.
За кожную Эўхарыстыю, казанне, споведзь, малітву, благаслаўленне, за ўсе ўдзеленыя сакраманты, за ўсе ласкі, якія мы атрымалі ад Бога, дзякуючы Вашай паслузе – шчыра ад сэрца дзякуем!
Мы Вам вельмі ўдзячныя за Вашу адкрытасць, усмех і ўсялякую дапамогу кожнаму, хто па яе звяртаецца.
Кожны дзень агарняем Вас сваёй малітвай, а сёння робім гэта асаблівым чынам.
Жадаем здароўя, радасці, добрых людзей побач, а таксама спаўнення асабістых жаданняў.
І перад усім жадаем, каб на ўзор Хрыста Вы былі Добрымі Пастырамі і асягнулі святасці.







Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу