БАЦЬКОЎСТВА

( 0 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Крыжовы шлях сямейнага жыцця (працяг)

Прыпынак 13


Езуса здымаюць з Крыжа

Знялі з Крыжа… Засталіся толькі цішыня і малітва Марыі.
Невядома, хто моліцца лепш…той, хто глядзіць на Езуса на абразе і безсэнсоўна паўтарае завучаныя сказы альбо той, хто гледзячы на Хрыста, думае пра каханую жонку…
Не трэба спрачацца аб тым, хто лепш моліцца, у якім месцы, перад якім абразом, якімі словамі… Размова з Богам перамяняе. Пасля кожнай размовы з Ім мы павінны станавіцца лепшымі. Калі ў тваім сэрцы гнеў і крыўда, стань на калені, раскажы ўсё Богу, папрасі Яго аб дапамозе і ўстань толькі тады, калі ў душы запануе мір і радасць.


Прыпынак 14

Езуса кладуць у грабніцу

Чамусьці на Вялікдзень каля грабніцы мы становімся на калені і адыходзім дадому радасныя і светлыя, бо праз пост, малітву і міласціну мы прыйшлі да Божай любові і прабачэння. Езус паабяцаў, што калі мы будзем з Ім, то мы станем лепшымі. Так яно і ёсць. А што з сям'ёй? Ці стновімся мы лепшымі у такім адказным рашэнні, як шлюб,саюз?...
Муж прыходзіць у сямейную кансультацыю з жальбамі на жонку: “…ведаеце, мая жонка такая-сякая…” Бывае, што я задаю адно даволі жорсткае пытанне: “А ў дзень шлюбу яна была такой жа?” Адказвае: “ Ды не, тады яна была зусім іншай, яна была цудоўная” –“Але ж вы ёй абяцалі, што з вамі яна стане яшчэ лепшай! Вяртайцеся хутчэй дадому і выпраўляйце свае памылкі і недахопы”, 0 так трэба было б сказаць, хоць нямногія з тых, хто жыве ў паламаным браку, у стане адразу зразумець гэту яўную ісціну.

Заканчэнне

Д'ябал ведае, што будучае свету залежыць ад сям'і, і калі ён знішчыць сям'ю, то тым самым парушыць Божы парадак у свеце.
Божа, Ты даў нам Святую Сям'ю як прыклад. Учыні, каб мы, злучаныя ўзаемнай любоўю, наследавалі яе цноты ў нашых сем'ях і праз гэта дасягнулі вечнай радасці ў Тваім нябесным доме.

Канец

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 243 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091