Хвала Хрысту! Сёння мы адзначаем Пальмовую нядзелю, якая распачынае ў Касцёле Вялікі тыдзень. Узагадаем з Вамі некалькі традыцый і звычаяў гэтага свята.
Літургія пальмовай нядзелі нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13)
Літургія Пальмовай нядзелі звяртае увагу на два моманты: радасную - працэсіяю з пальмамі і чытанне Мукі Хрыстовай. Такім чынам, Касцёл падкрэслівае, што перамога Хрыста і Яго ахвяра непарыўна звязаныя паміж сабой.
У Пальмовую нядзелю святары апранаюць літургічнае адзенне чырвонага колеру – колеру крыві, які акрамя радасці гаворыць нам пра іншае значэнне гэтага свята, таму што менавіта гэты дзень пачынае паслядоўнасць падзей, якія прывялі да выратавання ўсяго свету. Хрысціянскія таямніцы веры пераплятаюцца - хвала і радасць утвараюць непарыўнае цэлае з пакутамі, бо ў цярпенні і пакуце было абвешчана аб уваскрэсенні і выратаванні.
Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае нашу згоду на крыж і пакуты разам з Езусам Хрыстом, менавіта на такі і ніякі іншы лад жыцця. У пачатку Імшы мы спяваем радасныя спевы і ідзём у працэсіі з галінкамі, падчас гэтага абрада спяваецца антыфона: «Падыміце вярхі вашыя, брамы, узніміцеся адвечныя вароты, каб увайшоў кароль хвалы". Адразу пры ўваходзе ў касцёл чытаецца Евангелле аб трыумфальным ўездзе Езуса ў Ерузалем, мы ўзгадаваем, што натоўп, які так урачыста вітаў Хрыста, праз некалькі дзён крычаў: “Укрыжуй Яго!” Затым святар асвячае пальмы.Пазней іх спальваюць, а попелам пасыпаць галовы вернікаў на Папялец ў наступным годзе.
Звычай асвячэння пальм з’явіўся ў Касцёле ў адзінаццатым стагоддзі. У Беларусі ў сувязі з тым, што пальмы не растуць, вернікі прыносяць на Імшу галінкі вярбы, якія ўпрыгожваюцца самым разнастайным чынам. Таму і сама нядзеля гэтая называецца ў народзе “Вербная нядзеля”, “Вербніца”. Адна з традыцый, якой меня навучыла мая бабушка, згодна з якой пасля заканчэння святой Імшы, выйшаўшы з Касцёла, некаторыя вербачкамі злёгку пабіваюць сваіх знаёмых і пры гэтым кажуць такія або падобныя словы: “Не я б’ю — вярба б’е, пальма б’е не заб’е” праз тыдзень — Вялікдзень, праз шэсць начэй - Вялікая Ноч праз тыдзень Пасха, пасвечаны баранак, яйкі і каўбасы". Арыгінал тэксту на польскай мове: „Ja nie bij?, wierzba bije, palma bije, nie zabije. Za tydzie? – Wielki Dzie?, za sze?? noc – Wielka Noc, za tydzie? Pascha, ?wi?cony baranek, jajeczko i kie?baska.” Вербачкамі могуць сімвалічна ўдараць таксама тых, хто застаўся дома і не ўдзельнічаў у святой Імшы, або тых знаёмых, якіх сустракалі па дарозе з Касцёла дадому. Падкрэслю, што гэта народная традыцыя і што само па сабе бласлаўленне вярбы ў гэты дзень без малітвы і жадання змяніць сваё жыццё мала што значыць. Часта пасля асвячэння пальмы закладваюць за крыжы і абразы, каб яны баранілі хату ад стыхійных бедстваў і былі знакам Божага благаслаўлення. Таксама пальмы маглі ўтыкаць у поле, каб Пан Бог сцярог пасевы і ўраджай ад граду, дажджоў, засухі і замаразкаў.






