Хвала Хрысту!
Перш за ўсё, віншуем усіх са Святам Божага Нараджэння!
Жадаем Божай радасці і падтрымкі ва ўсіх пастановах , якія вы зрабілі сабе напярэдадні!
Па-другое, хочам падзяліцца радасцю, што у конкурсе адвэнтовых дэкарацый прымуць удзел 24 работы!!!
Показать полностью..
Выказваем сваю падзяку сем'ям, якія знайшлі час, каб падрыхтаваць такія цудоўныя работы!
Ужо зусім хутка, 3 студзеня на Аплатковым спатканні мы назавем імя пераможцы! Але, як падпісала сваю работу сям'я Паплёўкі, галоўнае не перамога, а удзел! І гэта сапраўды так!
Вялікі дзякуй, што вы адгукнуліся! Ваша актыўнасць - гэта вялікае натхненне рабіць штосьці новае і цікавае для развіцця ўсёй супольнасці!
Галасаванне распачнецца сёння ў 17-00 на сайце руху! А пакуль маленькі скрышоцік з усімі работамі:)







Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу