ПАДЗЕЛ 2: Кнігі і аўдыёкнігі

( 0 Votes )

ПАДЗЕЛ 2: Кнігі і аўдыёкнігі Вядома, што таленты бываюць розныя: хтосьці выдатныя рэчы робіць з металу, а хтосьці і са слоў:)) Беларуская літаратура, якая ў мінулым мела такую моц, зараз перажывае не самыя лепшыя часы. Выдавецтвы амаль не выпускаюць дзіцячай літаратуры на беларускай мове, бо лічаць гэта нерэнтабельным ды і аўтараў на Беларусі зараз можна на пальцах адной рукі пералічыць. Показать полностью.. І ,канешне, зараз можна пачаць ныць , што ўсё ў нас дрэнна, але на маёй руцэ ужо ёсць браслет з нашых апошніх постаў, таму ныць не буду

і лепш прапаную успомніць некалькі сюжэтаў, якія маглі б стаць невялічкім расказам ці казкай. Упэўнена, што ва ўсіх бацькоў заўсёды ёсць некалькі прыдуманых асабіста імі добрых казачак. Запішыце іх! Мы дапаможам іх патрэбным чынам аформіць, знойдзем мастакоў, рэдактараў і вярстальшчыкаў! Маленькая каталіцкая казачка, а такі ВЯЛІКІ дапаможнік у выхаванні дзяцей для усіх бацькоў руху! Але гэта могуць быць не толькі дзіцячыя кнігі! Ёсць шмат цікавых ідэй! Нармальная кулінарная кніга з рэальнымі поснымі стравамі, кнігі пра жаноцкасць, каталіцкія натхняльнікі... У "Аўдыёкнігах ЭНД" будуць размешчаны аўдыёзапісы папулярных хрысціянскіх кніг. Гэта пытанне патрэбна абмеркаваць, бо не ведаю як там з аўтарскім правам будзе. Але ідэю адразу так не пакінем, бо ёсць шмат добрых кніг, якія можна было б слухаць усей сям'і пад час падарожжаў. Есць ідэя у якасці падарунка пілатуючым парам, якія увесь час у дарозе, прэзентаваць наборы хрыціянскіх аўдыёкніг.

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 233 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091