СУСТРЭЧА 3
ЛЮБОЎ ПАТРАБУЕ КАМУНІКАЦЫІ
«Асабліва прыгожа ў сужэнстве тое, што сужонкі цалкам шчыра і ў праўдзе могуць сказаць сабе ўзаемна: «У тваёй любові я знаходжу любоў Бога, Які прыходзіць да мяне. У маёй любові да цябе я злучаюся з Богам, Які пазычае маё сэрца, каб любіць цябе».
Кс. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Мы ўсе добра разумеем, якую вялікую вартасць мае камунікацыя ў стасунках паміж людзьмі. Зносіны ў сужэнстве могуць выглядаць па-рознаму. Айцец Кафарэль у адным са сваіх лістоў казаў так: «Калі мы адмаўляемся выражаць сябе, мы здзяйсняем адзін з самых цяжкіх грахоў супраць любові». Мы можам быць упэўненымі, што мы часта размаўляем, што нашы размовы жывыя, але аднак амаль у кожным сужэнстве трэба звяртаць увагу на спосаб камунікацыі і на тое, аб чым мы размаўляем. Мы павінны ажыўляць нашыя дыялогі, заўважыць, што Хрыстос таксама хоча нам штосьці сказаць. Ён павінен быць Госпадам нашага сужэнства. Мы павінны сустракаць Яго разам. Першы канкрэтны пункт высілку, які прапануе Рух, гэта абавязак «Сядзем разам». Абавязак «Сядзем разам» – гэта вялікае цудоўнае адкрыццё айца Кафарэля.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF