ТРЭЦЯЯ СУСТРЭЧА
СЛАБАСЦІ.
СУЧАСНАЯ КУЛЬТУРА І САЦЫЯЛЬНАЯ НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ
Мэты:
Зразумець, што шлях да святасці рэалізуецца ў штодзённасці, у канкрэтных культурных, сацыяльна - эканамічных і палітычных умовах.
Падкрэсліць недахопы сучаснай культуры ў параўнанні з прыгажосцю Евангелля (благаслаўленні)
Зразумець, што жыць ў святасці магчыма, нягледзячы на цяжкасці і існуючыя няроўнасці паміж людзьмі і народамі.
Агульныя ўводзіны
Мы жывём у рэчаіснасці, якая характарызуецца вялікімі пераменамі ў грамадстве. Існуе мноства прычын гэтых глабальных пераменаў, якія становяцца ўсё больш гвалтоўнымі. Гэта тычыцца практычна ўсіх аспектаў чалавечага жыцця.
Гэтыя змены датычацца як асобных людзей, так і сужэнства, сям'і і грамадстваў. Яны ўплываюць на прымаемыя людзьмі каштоўнасці, стыль жыцця, спосаб ацэнкі рэчаіснасці, сувязь з Богам, з блізкімі і з асяроддзем.
Можна заўважыць, напрыклад, пэўны штучны (фальшывы) тып «новай культурнай каланізацыі». «Гэтая культура характарызуецца засяроджваннем чалавека на сабе, што прыводзіць да абыякавасці на іншых, менш важных, якія не патрэбныя і за якіх ніхто не бярэ адказнасці. Выбіраецца жыццё з дня на дзень, без доўгатэрміновых планаў, без адносінаў асабістых, сямейных і ў супольнасці. Чалавечыя адносіны становяцца спажывецкімі, што прыводзіць да адсутнасці заангажавання, адказнасці і доўгатэрміновых абавязацельстваў».
Папа Францішак ў сваёй Апостальскай адгартацыі «Evangelii Gaudium» у главе VI, пішучы аб евангелізацыі ў сацыяльнай сферы, падкрэсліваў: «Проблема устранения структурных причин бедности стоит остро не только из-за прагматической потребности добиться результатов и упорядочить общество, но и в связи с необходимостью исцелить общество от ослабляющей, отнимающей достоинство, болезни, которая может лишь привести к новому кризису. Программы по оказанию помощи в ряде экстренных ситуаций нужно рассматривать лишь в качестве временного ответа. Пока не будет найдено радикальное решение проблемы бедных посредством отказа от абсолютной автономии рынков, финансовых спекуляций и рассмотрения структурных причин неравенства, не будет возможности устранить ни проблемы мира, ни, в конечном счёте, все другие проблемы. Неравенство – корень социальных бедствий». (EG, 202)
Як хрысціяне і вучні Езуса, мы павінны спраўляцца з рознымі сітуацыямі, з цяжкасцямі і чалавечымі слабасцямі, у якіх мы можам распазнаць Хрыста, Які пакутуе. Як хрысціяне і вучні Езуса, мы пакліканы ў адпаведнасці са становішчам, якое кожны з нас займае ў Касцёле і грамадстве, паважаць і распаўсюджваць фундаментальныя правы кожнага чалавека, асабліва прагнучых і галодных, голых і хворых, мігрантаў і замежнікаў, вязняў і падвергнутых катаванням, пазбаўленых магчымасці адукацыі і годнай працы, або вымушаных працаваць у рабстве, церпячых па прычыне сэксуальнага гвалту, жывучых ва ўмовах нягодных годнасці чалавека.
Езус Хрыстус, калі яшчэ жыў паміж людзьмі, паказваў, што прагне шчасця для іх. Ён навучаў, што Валадарства Божае ўжо тут. Валадарства, у якім сам Бог прысутнічае сярод свайго народа.
Мы пакліканыя для існавання ў гэтай рэчаіснасці. Праз перажыванне сустрэчы з жывой асобай Бога мы павінны станавіцца часткай жывога Касцёла, падпарадкаванага правілам Евангелля. У сучасным культурным кантэксце, адзначаным мноствам розных праблем, мы павінны зноў адкрыць прыгажосць чалавечага жыцця, сакраментальнага сужэнства і сямейнага жыцця. Давайце не будзем баяцца. Давайце адкрыем дзверы Хрысту…
Тэкст Святога Пісання
Евангелле паводле св. Мацвея 5, 1-12
Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:
«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах. Бо так пераследавалі прарокаў, якія былі перад вамі.
Малітоўнае чытанне Слова Божага
Мы прапануем як кожнаму асабіста, так і сужонкам разам, каб праз месяц, на аснове тэксту з Святога Пісання, прытрымлівацца чатырох ступеняў малітоўнага чытання Слова Божага, гэта значыць: Чытанне, Разважанне (Медытацыя), Малітва і Сузіранне, у адпаведнасці са схемай і пытаннямі, якія змяшчаюцца ў Дадатку 1.
Кароткае разважанне на тэму біблійнага тэкста
«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае». (Мц 5, 3)
Чалавек, заўсёды ахвочы быць самадастатковым, стварыў свае ўласныя спосабы жыцця, часта адыходзячы ад праекта Творцы. Сёння ў глабальным свеце існуюць культуры, якія памяншаюць важнасць сужэнства і сям'і. Пры гэтым варта адзначыць, што многія звычаі, якія супярэчаць святасці, нарадзіліся ў грамадствах, якія лічаць сябе хрысціянскімі.
У часы Езуса, ў калысцы культуры Юдэяў, таксама існавалі звычаі, якія стаяць ў апазіцыі да святасці. У такіх умовах Езус пачаў сваё вучэнне, якое прыцягнула натоўпы. Аднойчы ён "падняўся на гару" і пачаў навучаць сабраны натоўп. Паказаў восем благаслаўленняў як шлях да святасці. Варта адзначыць, што Езус з'яўляецца досыць радыкальным у сваіх прапановах. Такі радыкалізм у гэтым выпадку вельмі важны. Бо той, хто прыме запрашэнне і будзе так жыць - стане шчаслівым. У Езусавай канцэпцыі святасць азначае досвед сапраўднага шчасця, сапраўднай радасці. Той, хто гэтага зазнаў - прагне гэтым дзяліцца. Гэтая радасць становіцца місіяй.
Здараецца часам, што людзі памылкова разумеюць благаслаўленні. Яны ўспрымаюць іх, як свайго роду прымус. Заклік Езуса: "будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны" (Мц 5, 48), дапамагае выявіць у благаслаўленнях фундамент дзеяння Бога, Які асвячае. Гэта Ён дае ўнутраныя сілы чалавеку выбіраць евангельскія каштоўнасці і супрацьстаяць культуры "паліткарэктнасці".
Разважаючы над благаславеннямі, мы павінны памятаць аб радзе папы Францішка: «Давайте позволим Ему (Иисусу) поразить нас Своими словами; бросить нам вызов; призвать к реальному изменению жизни. Иначе святость останется не более чем пустым словом». (GE, 66)
Папа Францішак, разважаючы аб сацыяльных і эканамічных праблемах сучаснага свету, звяртаў увагу на з'яву голаду і міграцыі па прычыне войнаў і пераследу. Падкрэсліваў тое, што акцыі на карысць патрабуючых - гэта акты міласэрнасці, акты любові, ў якіх першымі бенефіцыярамі (выгодоприобретателями) з'яўляюцца тыя, хто іх чыніць і тыя, хто іх прымае. У пацверджанне гэтага тэзіса звярнуўся да Св. Тамаша Аквінскага: «..міласэрнасць, выражаная ў аказанні дапамогі патрабуючым, з'яўляецца ахвярай Богу больш прыемнай, таму што непасрэдна датычыць патрэбаў бліжніх"
Гэты фрагмент Евангелля запрашае задумацца над няроўнасцямі, існуючымі ў нашым грамадстве, і, з’яўляючыся Словам Бога, тлумачыць паставу тых, хто шукае святасці. Асвятляе таксама пачынанні тых, хто прымае Езуса: "Прыйдзіце, блаславёныя Айца Майго". (Мц 25, 34)
Вельмі важным з’яўляецца сужэнскае жыццё ў духу беднасці. Шмат прыкладаў канфліктаў, сварак ці нават разводаў з-за лішку або нястачы грошай. Колькі пакут у сем’ях, калі не хапае лагоднасці ў паўсядзённым жыцці. Колькі ж жалю і сварак у сужонкаў і сям'і, дзе адсутнічае дух міласэрнай любові, якая прабачае тым, хто аступіўся?
Падчас гэтага месяца мы можам пагаварыць пра кожнае благаслаўленне, паразважаць, як мы перажываем іх як сужонкі, бацькі, бабулі і дзядулі, грамадзяне…
Дапаможныя тэксты
Благаслаўленні - гэта сутнасць вучэння Езуса і адказ на натуральнае жаданне шчасця. Як кажа Катэхізіс Каталіцкага Касцёла: «Заповеди Блаженства — это ответ на естественное желание счастья. Это желание — божественного происхождения; Бог вложил его в сердце человека, чтобы привлечь его к Себе — Единственному, Кто может удовлетворить его». (ККЦ, 1718)
Благаслаўленні - гэта заклік да адкрыцця Божай прысутнасці ў свеце. Яны нагадваюць аб адкрытасці на Святога Духа і ўражлівасці да іншых, асабліва тых, хто слабей і каму патрэбна дапамога. Такое стаўленне характарызуе вучня Езуса.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваіх працах часта падкрэсліваў сувязь паміж любоўю і праўдай. Погляд толькі тады сапраўдны, калі гэта погляд з любоўю, і толькі любоў адпавядае праўдзе і патрэбам іншых .
Вочы тых, хто шукае святасці, бачаць патрэбы бедных, церпячых, засмучаных, найслабейшых, тых, якія жывуць у нечалавечых умовах. Добры Самаранін заўважае чалавека, які ляжыць на абочыне дарогі і спачувае яму. Святар і левіт не бачаць яго такім, які ён ёсць. Яны бачаць праблему, таго, хто ім перашкаджае, з’яўляецца «нячыстым» або затрымлівае вяртанне да дому, да сям'і.
«Обещанное блаженство ставит нас перед решающим моральным выбором. Оно призывает нас очистить наше сердце от дурных побуждений и искать прежде всего любви Божией. Оно учит нас, что настоящее счастье состоит не в богатстве и благоденствии, не во власти или славе человеческой, ни в одном из человеческих дел, как бы полезны они ни были, — как наука, техника или искусство, — и ни в каком творении, но только в Боге едином, источнике всяческого добра и любви». (ККЦ, 1723)
Тэкст папы Францішка:
(...) Езус патлумачыў з усёй прастатой, што значыць быць святымі, Ён зрабіў гэта, калі пакінуў нам благаслаўленні (Мц 5, 3-12, Лк 6,20-23). Яны з’яўляюцца як бы доказам тоеснасці хрысціяніна. Таму, калі хто-небудзь з нас ставіць перад сабой пытанне: "як можна стаць добрым хрысціянінам?"- адказ просты: трэба, каб кожны з нас па-свойму рабіў тое, аб чым кажа Езус, прапаведуючы благаслаўленні. У іх можна ўбачыць аблічча Настаўніка, якое мы пакліканы адлюстроўваць у сваім штодзённым жыцці” (GE, 63)
«Слова "шчаслівы" або "благаслаўлёны" становіцца сінонімам слова "святы", таму што выражае, што чалавек, які верны Богу і Яго Слову, дасягае сапраўднага шчасця, аддаючы сябе ў дар». (GE, 64)
«Хоць словы Езуса могуць здавацца нам паэтычнымі, тым не менш яны выразна супрацьлеглыя ў дачыненні да таго, што зазвычай робіцца ў грамадстве. І хоць гэта пасланне Езуса прывабнае для нас, аднак гэты свет вядзе нас да іншага стылю жыцця. Благаслаўленні зусім не з'яўляюцца чымсьці павярхоўным або легкадумным. Наадварот, мы можам жыць імі толькі калі Святы Дух напаўняе нас усёй Сваёй сілай і вызваляе нас ад слабасці эгаізму, ляноты (любові да камфорту) і пыхі». (GE,65)
«Мы маглі б думаць, што мы аддаём славу Богу толькі праз пакланенне і малітву, альбо выключна захоўваючы пэўныя этычныя нормы. Гэта праўда, што першынство - гэта адносіны з Богам, але мы забываем, што крытэрый ацэнкі нашага жыцця - гэта перш за ўсё тое, што мы зрабілі для іншых. Малітва каштоўная, калі яна ўмацоўвае штодзённы дар любові. Нашае пакланенне падабаецца Богу, калі мы пастанаўляем жыць велікадушна, і калі мы дазваляем Божаму дару, атрыманаму ў гэтым пакланенні, выяўляцца ў адданасці братам» (GE, 104)
«Па той жа прычыне найлепшы спосаб даведацца, ці з'яўляецца наш шлях малітвы сапраўдным, гэта паглядзець, наколькі наша жыццё перамяняецца ў святле міласэрнасці (...) Міласэрнасць з'яўляецца «ключом да неба». (GE, 105)
Тэкст айца Кафарэля.
Крыж ці радасць?
Пакаленне, да якога вы належыце, нанова адкрыла некаторыя галоўныя каштоўнасці. Словы, якія без перапынку вяртаюцца ў тым, аб чым гаворыцца і пішацца, толькі пра гэта сведчаць: гуманізм, радасць, міласць, раўнавага, уцелаўленне, росквіт.
Вы думаеце пра гэтыя каштоўнасці. Вы чакаеце, што гэтыя каштоўнасці прывабяць усіх няверуючых ў вашым асяроддзі, і такім чынам вы дасягнеце, калі не змены іх паставы, дык, па меншай меры, вы атрымаеце іх павагу да хрысціянства.
Я не адмаўляю, што гэтыя каштоўнасці сапраўды хрысціянскія, але сляпая прыхільнасць выключна да іх, якой прытрымліваюцца многія сучасныя нам людзі, здаецца мне падазронай. Ці праз гэта не адкідваюцца іншыя хрысціянскія каштоўнасці, такія як: самаадрачэнне, аскеза, пакута, крыж?
Не будзем забываць аб словах Хрыста: "Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною" (Лк 9,23), альбо слоў Святога Паўла: «Юдэі патрабуюць знакаў, а грэкі шукаюць мудрасці. Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў – згаршэнне, для язычнікаў – глупства» ( I Кар 1, 22-23)
Хрысціянская раўнавага выяўляецца ў дзвюх праўдах: Смерць - Уваскрасенне. Калі мы выключаем або недаацэнім адзін з гэтых элементаў, мы дэфармуем хрысціянскую духоўнасць.
Вы ўпэўненыя, што хочаце паказаць няверуючым радасны і моцны бок любові і веры. Не забывайце аднак, што перад Раніцай Уваскрасення ёсць Вялікая Пятніца, што радасць вырастае з Крыжа. "Той, хто не бярэ крыж свой штодня", гэта значыць той, хто не змагаецца нястомна з узрастаючым эгаізмам, хто не збірае пакут, тых маленькіх і вялікіх, якія з'яўляюцца сродкам да ачышчэння - ніколі не дасць сапраўднай радаснай любові (міласці).
Рэкамендацыі па падрыхтоўцы сустрэчы суполкі
Сустрэча суполкі ў форме Ecclesia:
Другая Ўмова: Разрыў
Калі кажам Ecclesia (што абазначае “скліканне супольнасці”), маем на увазе заклік Бога, скіраваны да вернікаў.
Мы ідзем на сустрэчу суполкі, таму што Хрыстус заклікае нас. Той, Хто кліча, адначасова прапануе пакінуць усё, да чаго мы прывязаныя. Заклікае: «Навяртайцеся!».
Калі Хрыстус сустракае мытніка Левія і кажа: "Ідзі за Мной", той пакідае сваіх прыяцеляў і ідзе за Настаўнікам. [...]
Такім жа чынам - няма хрысціянскай сустрэчы без адыходу, разрыву з тым, што аддзяляе нас ад Бога.
Падкрэсліваем, што неабходна, каб кожны ўдзельнік суполкі меў падчас сустрэчы адкрытую душу.
Прывітанне і першапачатковая матывацыя
Наша трэцяя сустрэча распавядае пра некаторыя цяжкасці, якія ўплываюць на людзей на шляху да святасці, напрыклад, сучасную культуру і неабгрунтаваныя сацыяльна-эканамічныя няроўнасці. Сапраўды, мы жывём у час пераменаў. Для многіх гэта момант, калі мы павінны вызваліцца ад «ланцужкоў», якія нам перашкаджаюць ў абвяшчэнні Евангелля.
Гэтыя перамены характарызуюцца культурай глабалізацыі, насычанай індывідуалізмам, спажывецтвам, хуткаплыннасцю і секулярызацыяй. З гэтай прычыны рэлігія была адлучана ад сацыяльных інстытутаў, традыцый і прынцыпаў.
У адгартацыі «Gaudete et Exsultate» Папа Францішак прапануе спалучыць хрысціянскае жыццё і яго патрабаванне адзінства з Богам (унутранае жыццё) з практыкай учынкаў міласэрнасці і пашырэннем справядлівасці, бо любоў Бога набліжае нас да іншага чалавека. Малітва і справы міласэрнасці - неад'емнае і неаддзельнае патрабаванне святасці жыцця. Міласэрнасць з’яўляецца «пульсуючым сэрцам Евангелля».
1. Дзяленне жыццём
Давайце падзелімся ў суполцы падзеямі за мінулы месяц, якія былі важныя як для нашай пары, так і асобна для мужа і жонкі.
Давайце раскажам проста і зразумела, як праходзіць наша жыццё ва ўмовах, дзе пануюць культурныя погляды, якія часта адрозніваюцца ад нашых. Як гэта ўплывае на наш шлях да святасці?
Ці здаралася, што эканамічныя і сацыяльныя праблемы сям'і аддалілі нас ад
Касцёла і сталіся прычынай таго, што мы засумняваліся ў нашай веры?
2. Чытанне Слова Божага і разважанне
Евангелле паводле св. Мацвея 5, 1-12
3. Літургічная малітва
Псальм Рэспансарыйны
4. Дзяленне канкрэтнымі пунктамі высілкаў
Кожны дзеліцца з суполкай уласным досведам канкрэтных пунктаў высілкаў за дадзены месяц.
Асаблівым чынам падзяліцеся Слуханнем Слова Божага. Як вы ставіцеся да Хрыста, калі слухаеце Божае Слова? Ці з'яўляецца Слова Божае асновай вашага штодзённага духоўнага жыцця як хрысціянскай пары?
Паспрабуйце знайсці ў гэтым месяцы больш часу, чым звычайна, каб кожны дзень маўчаць, слухаючы тое, што Гасподзь кажа вам, вашым сужонкам, сям'і і супольнасці. Гэтыя адносіны з'яўляюцца апорай нашага духоўнага жыцця.
Айцец Кафарэль кажа:
"Уменне Слухаць - гэта не толькі пытанне інтэлекту. Усё наша ўнутранае жыццё, душа і цела, інтэлект і сэрца, уяўленне, памяць і жаданне павінны быць адкрытымі на словы Хрыста, адкрыцца Яму, даць Яму месца, дазволіць Яму весці сябе, даверыць сябе без супраціву.
Аскетызм, як крок да асвячэння, патрабуе актыўнага і пастаяннага пошуку Бога, асабліва праз чытанне Святога Пісання. Калі да гэтага часу вывучэнне Бібліі не было прысутным у асабістым жыцці сужонкаў, сям'і, дома і ў суполцы, гэта павінна змяніцца з гэтага моманту. Дзякуючы гэтаму мы ўбачым цуды, якія вынікаюць са Слова Божага, бо Слова - гэта Творца; дзякуючы Яму ў сям’і нараджаецца радасць ".
5. Малітва ў інтэнцыях.
6. Абмен думкамі па тэме
На дадзены момант нас не цікавяць тэарэтычныя разважанні пра святасць. Падзелімся ў суполцы, якая з'яўляецца формай узаемадапамогі, аб тым, як мы жывём альбо стараемся жыць у святасці ў паўсядзённым жыцці.
Што вам найбольш перашкаджае ў сучаснай культуры на шляху да святасці? А што дапамагае і з'яўляецца пазітыўным?
З якімі сацыяльнымі няроўнасцямі вы найбольш сутыкаецеся ў сваім асяроддзі ? Вы лічыце, што яны з'яўляюцца перашкодай на шляху да святасці для людзей, якія з імі сутыкаюцца?
Што вы, як сужонкі, сям'я, малітоўная супольнасць, зрабілі, каб паменшыць сацыяльную няроўнасць? Ці можаце вы прывесці канкрэтны прыклад такой пастаяннай змены, а не толькі часовай?
Вы паасобку альбо ў пары з’яўляецеся сведкамі жыцця паводле каштоўнасцей, абвешчаных Евангеллем?
Малітва аб беатыфікацыі слугі Божага Генры Кафарэля
Магніфікат
Накіраванне сужэнстваў на місіі