Рэкалекцыі. Лістапад 2014

( 0 Votes )

10 штрыхоў, якія надалі лістападаўскім рэкалекцыіям асаблівую прыгажосць

З 14 па 16 лістапада ў Баранавічах прайшлі чарговыя рэкаллекцыі сямей руху Equpes Noter- Dame. У гэтым артыкуле вы знойдзеце 10 асноўных штрыхоў, якія зрабілі гэтыя рэкалекцыі асабліва каштоўнымі.

ШТРЫХ 1: СУСТРЭЧА НОВЫХ І «СТАРЫХ» СЯБРОЎ

Чарговы раз было вельмі прыемна сустрэцца з братамі і сёстрамі ў Хрысце, з якімі ўжо шмат гадоў сябруем у руху. І таксама, вельмі прыемна, знайсці новых сяброў. На рэкалекцыях прысутнічала 17 пар, з іх 5 першы раз. І кожная пара гэта ўласны прыклад сустрэчы з Богам. Духоўным дарадчыкам на рэкалекцыях быў ксёндз Андрэй Сіповіч, а ў суботу на дапамогу яму прыехалі ксяндзы Павел Урубель і Павел Слука.

ШТРЫХ 2: РАНІШНЯЕ ДЗЯЛЕННЕ СЛОВАМ БОЖЫМ

Вечарам у пятніцу Мікалай прапанаваў кожнай сям’і, якая прыехала на рэкаллекцыі, падрыхтаваць невялічкі ўрывак са Святога Пісання для ранішняй малітвы. Галоўнай умовай гэтага задання стала тое, што гэты ўрывак павіннен быць вельмі блізкім для абодвух сужонцаў. Пад час ранішняй малітвы кожная сям’я мела магчымасць падзяліцца выбраным урыўкам са Святога Пісання з іншымі сем’ямі. І ў выніку Святой Дух пакіраваў так, что кожны ўрывак знайшоў у ранішняй малітве, менавіта свае, асаблівае месца. Гэта была сапраўды вельмі натхняючая сумесная малітва, якая ўсяго за паўгадзіны аб’яднала ўсіх удзельнікаў і стала адным з самых моцных момантаў гэтых рэкалекцый.

ШТРЫХ 3: Адведзіны прадстаўнікамі руху Ганны Зубік у радзільнІ

За некалькі дзен да рэкалекцый у нашым руху адбылася вяліка падзея – у сям’і Зубік нарадзілася дачушка Дар’я. Сям’я Зубік жыве ў Баранавічах, таму вырашылі павіншаваць Ганну ўсім рухам. Юлія Дунько з Пінску намалявала прыгожую паштоўку, кожная сям’я напісала некалькі віншавальных слоў унутры і некалькі прадстаўнікоў руху пад час перапынку са сцягам Equpes Noter- Dame і падарункамі паехалі віншаваць шчаслівую Ганну. Зусім скора відэагляд з віншаваннямі і спевамі пад акенцамі Баранавіцкай радзільні можа будзе знайсці на старонцы нашага руху ў кантакце: https://vk.com/club17548739/

ШТРЫХ 4: Індывідуальнае благаслаўленне кожнай сям’і Святым СакрамАнтам

На заканчэнні Святой Імшы у суботу кс. Андрэй Сіповіч удзяліў кожнай сям’і асабістае благаслаўленне Святым Сакрамантам. Езус асаблівым дакрауўся да кожнай сям’і і тут непатрэбны ніякія каментарыі.

ШТРЫХ 5: Глыбокая споведзь

Упэўненыя ў тым, што шмат хто згадзіцца з тым, што споведзь пад час рэкалекцый – гэта асаблівая магчымасць атрымаць, праз вызнанне сваіх грахоў, духоўнае аздараўленне.

ШТРЫХ 6: Канферэнцыі з псіхолагам – с. Паўлай Бобер

Канферэнцыі с. Паўлы Бобер , якая з’яўляецца практыкуючым псіхолагам, вельмі спадабаліся удзельнікам рэкалекцый і многія нават выказалі свае пажаданне часцей запрашаць на рэкаллекцыі менавіта псіхолагаў. Калі вы зацікавіліся лекцыямі с. Паўлы , то прапануем вам наведаць яе сайт: http://sestrapavla.ru/, а таксама у хуткім часе відэазапісы канферэнцый менавіта з гэтых рэкалекцый будуць прадстаўлены на старонцы руху ўкантакце.

ШТРЫХ 7: Канферэнцыя з духоўным дарадчыкам руху – кс. Андрэем Сіповічам

Кс. Андрэй Сіповіч пад час сваёй канферэнцыі акцэнтаваў сваю увагу на тым, што у сям’і павінна працаваць Божая “арыфметыка “ , прыкладам якой з’яўляецца “1+1=1”, а таксама прапанаваў слухачам лекцыі звярнуць увагу на асаблівую анкетку, якая патрэбна для малітвы адрачэння. Фотакопію гэтай анкеткі і відэазапіс лекцыі кс. Андрэя можна будзе таксама знайсці ўкантакце.

ШТРЫХ 8: Канферэнцыя з кіруючай сям’ёй – Мікалаем і Таццянай Меляшкевічы

Уся моц гэтай канферэнцыі складалася з асабістых сведчанняў, якія прадставілі Таццяна і Мікалай і якіх так часам не хапае у хрысціянскім асяроддзі. Гэта сям’я з’яўляецца цудоўным прыкладам, як патрэбна сваім асабістым прыкладам супрацьстаяць марнасцям гэтага свету.

ШТРЫХ 9: Сустрэча ў апошні вечар за агульным сталом

Кубачак гарбаты, добры спеў і размовы, размовы, размовы… Апошні вечар – гэта час зрабіць высновы, абмеркаваць агульныя пытанні і проста добра правесці час сярод людзей, якія сталі ўжо зусім блізкімі за час рэкалекцый.

ШТРЫХ 10: ....

А апошні і напэўна самы важны штрых рэкалекцый у кожнай сям’і свой. Хтосьці агучыў яго пад час апошніх абмеркаванняў, хтосьці зрабіў высновы пад час падарожжа дамоў, а для кагосьці ўвесь плён рэкалекцый адкрыецца яшчэ толькі з часам

Аліна і Максім Угорычы



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 433 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by